АўтааматарРубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА АўтапарадыФАРСIРАВАННЕ ВОДНЫХ ПЕРАШКОД Напэўна, многiм аўтааматарам даводзiлася фарсiраваць розныя водныя перашкоды: ад звычайнай лужы да неглыбокай рэчкi. Часам такiя манеўры прыводзяць да дробных паломак цi нават затаплення «жалезнага каня». Каб такiя непрыемнасцi не здарылiся з вамi, прыслухайцеся да наступных парад. 1. Пераадольваць затопленыя ўчасткi дарог трэба на першай перадачы i павышаных абаротах, каб выпадковыя кроплi вады, якiя могуць трапiць на свечы цi трамблёр, не заглушылi рухавiк. 2. Фарсiраванне рэк цi асаблiва глыбокiх луж мэтазгодна ажыццяўляць заднiм ходам. 3. Калi насустрач вам рухаецца аўтамабiль, то лепш не заязджаць у ваду, а пачакаць «на беразе», бо вас можа захлынуць хваляй. 4. Пасля паспяховага пераадолення броду цi глыбокай лужы, неабходна адразу ж спынiцца, уключыць нейтральную перадачу i некалькi хвiлiн даць рухавiку папрацаваць на павышаных абаротах, каб прасушыць маторны адсек. Нельга праводзiць «сушку» на халастых абаротах, бо рухавiк можа надоўга заглохнуць з-за вялiкай вiльготнасцi. 5. Калi пасля фарсiравання воднай перашкоды раптам засвецiцца ўся панэль прыбораў, то лепш адразу ж заглушыць рухавiк, адчынiць капот, багажнiк, дзверцы i чакаць, пакуль ваш «жалезны конь» высахне. Аўтабяспека ЗБАЎ ХУТКАСЦЬ! 29 чэрвеня Дзяржаўтаiнспекцыя Беларусi праводзiць адзiны прафiлактычны дзень пад дэвiзам «Збаў хуткасць!». Мэта гэтай «аўтапрафiлактыкi» — астудзiць пыл лiхачоў. Як паведамiў старшы iнспектар упраўлення ДАI МУС краiны Фёдар Гулiцкi, за 5 месяцаў гэтага года ў Беларусi зарэгiстравана 2540 аварый, з iх па вiне вадзiцеляў — 1867. Дык вось кожнае пятае ДТЗ, учыненае вадзiцелямi, на рахунку «лiхачоў». Найчасцей парушаюць хуткасны рэжым на дарогах Мiнскай вобласцi, дзе аматары ездзiць з ветрыкам здзейснiлi 149 здарэнняў. У сталiцы зафiксавана 66 «хуткасных» ДТЗ, у Брэсцкай вобласцi — 61, у Вiцебскай — 60. АД МАСКВЫ ДА БРЭСТА Кiраўнiкi МУС Беларусi i Расii дамовiлiся пераўтварыць аўтадарогу «Брэст—Мiнск— гранiца РФ — Масква» у своеасаблiвую «трасу бяспекi». Пра гэта падчас сустрэчы з журналiстамi паведамiў мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў. Паводле яго слоў, менавiта на памянёнай магiстралi будуць прыняты павышаныя меры бяспекi, выкарыстаны найноўшыя метады i спосабы аховы правапарадку. Так, у прыватнасцi, генерал Навумаў адзначыў, што падчас руху па «трасе бяспекi» вадзiцелi будуць мець магчымасць падтрымлiваць пастаянную сувязь з мiлiцэйскiмi падраздзяленнямi, якiя ажыццяўляюць ахову правапарадку. Мiнiстр падкрэслiў, што ўзмоцненая ахова будзе па ўсёй магiстралi: ад Масквы да Брэста i ў адваротным напрамку. Аўтапрам КIТАЙСКIЯ «СЕРАДНЯКI» Кiтайскi аўтапрам распачаў «наступленне» на беларускi рынак. Да канца гэтага года аўтацэнтр «Кiтайскiя аўтамабiлi на Брылеўскай» плануе рэалiзаваць у Беларусi 300 легкавушак сярэдняга класа «Gееlу» i столькi ж сярэднетанажных грузавiкоў «JАС». Аўтапалiва ЯБЛЫЧНЫ МЕТАН Брытанскi ўладальнiк яблыневага сада Генры Хобсан усяго за 60 тысяч долараў стварыў самадастатковую энергасiстэму. Фермер вырабляе метан з адходаў вытворчасцi сiдра. Прычым атрыманы газ ён выкарыстоўвае не толькi для ацяплення дома, але i запраўляе iм свой аўтамабiль «Jаguаr ХJ6». Аўтанавiнка ПЛАСТЫКАВЫЯ ДЫСКI Спецыялiсты нямецкай кампанii «Frаunhоfеr-Gеsеllshаft» стварылi пробную партыю шклопластыкавых дыскаў для аўтамабiляў. Дыскi ўжо прайшлi выпрабаваннi дарогай агульнай працягласцю 250 тысяч кiламетраў, а таксама вытрымалi ўдары аб бардзюры, трапiлi ў аварыйныя сiтуацыi. Зусiм верагодна, што неўзабаве гэтую навiнку запусцяць у серыйную вытворчасць. Аўтарэйтынг «КРЭПАСЦЬ» НА КОЛАХ Брытанскi iнстытут даследавання страхавых выпадкаў апублiкаваў рэйтынг самых непрыступных для зладзеяў аўтамабiляў. Такiм чынам, сярод кампактных «сямейнiкаў» першынстваваў «Сitrоеn С4». Яшчэ адзiн «француз» — «Реgеоt 407» — быў прызнаны лепшым у сярэднiм класе. Самым моцным «арэшкам» для зладзеяў, прычым на працягу трох гадоў запар, у класе «прэмiум» застаецца «Lехus IS». Сярод вялiкiх i малых усюдыходаў, а таксама кабрыялетаў увесь п’едэстал гонару занялi аўтамабiлi «Аudi». Дарэчы, гэтая кампанiя заняла першае агульнакаманднае месца, паколькi мадэлi «Аudi» трапiлi ў прызёры ва ўсiх намiнацыях. Аўтахобi НЕ ПРОСТАЕ ЎПРЫГОЖВАННЕ Амерыканская кампанiя «Briаn Bеrgеrоn Dеsigns» прапануе аўтамабiльным фанатам заручальныя пярсцёнкi з дакладнай гравiроўкай пратэктара любiмай машыны. Дарэчы, кампанiя не забылася i пра байкераў, i пра веласiпедыстаў. Яны таксама могуць замовiць пярсцёнкi з пратэктарам сваiх траспартных сродкаў. Кошт сярэбранага «пярсцёнка-пратэктара» складае 100 долараў, плацiнавага — амаль 3 тысячы. Аўтажарт У Расii, як вядома, дзве бяды. I адна з iх рамантуе другую. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, многiм аўтааматарам даводзiлася фарсiраваць розныя водныя перашкоды: ад звычайнай лужы да неглыбокай рэчкi. Часам такiя манеўры прыводзяць да |
|