Вагон з «двайным дном»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў, пад абшыўкай вагона цягнiка «Днепрапятроўск—Санкт-Пецярбург» нарад Гомельскага пагранатрада выявiў цэлы склад мiкратэлефонных трубак: 100 апаратаў агульным коштам каля 5 мiльёнаў рублёў. Гаспадар гэтага багацця так i не знайшоўся.
«Нiчыйным» аказаўся таксама i кантрабандны тавар, якi перавозiўся ў тамбуры цягнiка «Сiмферопаль—Брэст». У мiжстолевай прасторы невядомы кантрабандыст прыхаваў 475 пласцiн для гравiроўкi i металiчны трос для рэзкi каменя. Адметна, што гэтую кантрабанду выявiў службовы сабака па мянушцы Енiсей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў, пад абшыўкай вагона цягнiка «Днепрапятроўск—Санкт-Пецярбург» нарад Гом
|
|