То каноплi, то мак
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Адна жанчына з Брагiна i мужчына з Петрыкава пасадзiлi ў сваiх агародах некалькi градак з макам. Першая можа атрымаць за гэта штраф у памеры дваццацi базавых велiчынь, а другi — нават пазбаўленне волi, бо з вырашчанага ўраджаю ён прадаў ледзь не паўпуда макавых каробачак.
Органы ўнутраных спраў вобласцi правялi некалькi рэйдаў па выяўленню незаконнага вырошчвання канопляў i маку i знiшчылi ў неабжытых месцах каля дзесяцi гектараў канопляў у Гомельскiм, Чачэрскiм i Рэчыцкiм раёнах. Яны склалi больш за трыццаць актаў у адносiнах да тых грамадзян, якiя вырошчвалi мак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна жанчына з Брагiна i мужчына з Петрыкава пасадзiлi ў сваiх агародах некалькi градак з макам
|
|