21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб не развучыцца

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзённiк Вiкi Ц.




Я завiтала ў госцi да гэтага чалавека выпадкова. Знаёмы маiх знаёмых, жыве адзiнока, мае за плячыма багаты педагагiчны вопыт i цiкавы лёс. А мо, i звычайны, проста ён вельмi цiкава аб сваiм жыццi расказвае, калi дапускае суразмоўцу ў «асабiстую прастору».

Але здзiвiлi не нашы душэўныя пасядзелкi далёка за поўнач, а чысцiня ў сцiплым пакойчыку — так мог бы выглядаць прыбраны палац Снежнай каралевы. У кожнай рэчы — не проста сваё належнае месца, а месца максiмальна зручнае i прывабна аформленае... Пагаманiўшы, мы селi пiць гарбату (менавiта гарбату — складаную, з уласнаручна сабраных зёлак, а не куплёны чай). Я раней бачыла такое толькi ў рэкламе: дзеля чаявання на дваiх чалавек цалкам сервiраваў стол, дастаўшы булачкi ў кошычку, масла ў маслёнцы, тонкай работы кубкi, сподачкi, — нават сiтца для заваркi i шчыпцы для цукру! Убачыўшы маю адвiслую скiвiцу i пяцiкапеечныя вочы, гаспадар хiтра ўсмiхнуўся: «А ты думала, я тут брудам зарастаю? Не, наладзiў сам сабе маленькую цывiлiзацыю...».

28.06.2007

Гэтыя словы i зараз час ад часу прыгадваю — калi прыцягваюся дадому «разабраная на запчасткi», i сiл, здаецца, не хопiць нават на тое, каб утрымаць у руках талерку з якiм-небудзь перакусам. Насуперак стоме i ляноце, замест таго, каб абысцiся наструганай на хуткую руку салатай памiдор-агурок, раблю штосьцi вытанчанае i мудрагелiстае, што потым проста сорамна есцi без вiдэльца i нажа. Ну i няхай сабе затрачу ў тры разы больш часу. Затое захаваю нешта больш важнае — можа, самапавагу?

Канешне, па вялiкiм рахунку, смак супу не зменiцца, калi не налiць яго з прыгожай супнiцы, а сёрбаць проста з каструлi, дый са старога любiмага кубка са шчарбiнкай наверсе, балазе, кампот яшчэ не выцякае. Калi развiваць iдэю далей, то «сукенка для дома» — недазваляльная раскоша, бо па ўласнай кватэры можна хадзiць i ў «дарэвалюцыйных» драных трэнiках — а хто там цябе бачыць, каму ўвогуле якая справа, у чым ты ходзiш? Толькi... Мне здаецца, што праз нейкi час i табе самому будзе глыбока фiялетава, што ты там ясi i як выглядаеш. А чаму навакольныя павiнны чалавека любiць i паважаць, калi сам чалавек сябе не любiць i не паважае?..

Зрэшты, гэтая сiтуацыя, хутчэй, верагодная для глыбока расчараваных, «стомленых жыццём» прадстаўнiкоў старэйшага пакалення. Мае аднагодкi i больш маладыя—раннiя пакутуюць на iншую хваробу — татальную эгаiзацыю. Гэтыя аб сабе, любiмым, нiколi не забудуцца, а вось наконт астатнiх нават не задумаюцца. Менавiта яны з першага года навучання ў ВНУ лiхаманкава шукаюць сабе кватэру — бо нават не дапускаюць думкi аб засяленнi ў iнтэрнат i неабходнасцi ўжывацца з iншымi студэнтамi. Яны не ўяўляюць «дзiкага» адпачынку, дзе трэба клапацiцца аб сабе самастойна, хапаюцца за сэрца, калi ўбачаць алюмiнiевыя талеркi ў студэнцкай сталоўцы i паблажлiва крывяць вусны, калi побач праходзiць аднакурснiк, апрануты з мясцовага кiрмашу. I лячыць гэта, напэўна, ужо запозна — бо трэба было пачынаць яшчэ з дзяцiнства. Ёсць як мiнiмум два цудоўныя спосабы. Або ў вёску да бабулi, дзе нiякiх табе шматгадзiнных сядзенняў перад тэлевiзарам, затое ў якасцi культурнай праграмы — праполка град на хуткасць i экстрэмальнае рэалiцi-шоў «пасвiм казу». Праўда, зробiм агаворку: ёсць такiя любячыя бабулi, пасля выхаваўчай работы якiх бацькi толькi ўсплёскваюць рукамi i доўга адвучваюць дзiця ад набытых за лета капрызаў. Цi паняцця «вёска» ўвогуле не iснуе для дадзенай сям’i — гараджане ў трэцiм цi якiм там пакаленнi. Тады выдатна спрацоўвае другi метад: аддаць дзiця ў якую-небудзь секцыю-гурток, альбо адвезцi на дзве змены ў пiянерскi... ой, прабачце, зараз ужо проста ў дзiцячы летнiк. Мала хто палюбiць гэтае месца з першага дня i нават з першага разу. Але потым... слёзы на развiтанне, клятвы ў вечным сяброўстве, сезонныя сустрэчы i перапiска з любiмымi важатымi i выхавальнiкамi. I яшчэ — вялiкая ўдзячнасць дарослых ужо людзей за той набыты вопыт. За выпрабаваны на сабе заклiк «Адзiн за ўсiх, i ўсе за аднаго». За ўменне iсцi на кампрамiс, прыслухоўвацца да iншых — i адстойваць свае меркаваннi. За разуменне адказнасцi за свае ўчынкi. За тое, у рэшце рэшт, што ты навучыўся будаваць стасункi з iншымi людзьмi i разумець, што дэклараваныя на паперы станоўчыя i высакародныя якасцi — адно, а прымяненне iх у жыццi — зусiм другое... А калi хто потым забываецца на гэтыя прапiсныя iсцiны, добра было б i iх адпраўляць у летнiкi, ужо выхавальнiкамi. Каб не адвыкалi.

Наогул, з цягам часу ўсе веды i ўменнi, як карцiнкi ў кнiзе, пакрысе выцвiтаюць, сцiраюцца з памяцi. I калi, скажам, маторныя навыкi — плаванне, язда на веласiпедзе — лёгка аднаўляюцца праз некалькi iнтэнсiўных заняткаў, то што рабiць з рэчамi як быццам эфемернымi? Што прыдумаць, каб людзi не развучылiся этыкету, або культуры маўлення, або аптымiзму? Як «прышчапiць» раз i — назаўжды мiласэрнасць, калi нават шокавая тэрапiя крымiнальных тэленавiн ужо не ўздзейнiчае на розум i сэрца?

Магчыма, варта на хвiлiначку выплыць з хуткаснай плынi паўсядзённых спраў i паглядзець на яе збоку. Дый на сябе таксама. Прыгадаць, што мы пастаянна адкладваем на заўтра або ўвогуле «да лепшых часоў». Уявiць, што гэты дзень — апошнi ў жыццi, i, не спасылаючыся нi на што i нi на каго, паспець зрабiць усё. Цi проста спынiцца i падумаць. Каб толькi не развучыцца...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я завiтала ў госцi да гэтага чалавека выпадкова. Знаёмы маiх знаёмых, жыве адзiнока, мае за плячыма багаты педагагiчны вопыт i цiкавы лёс. А мо, i звы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика