21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нататкі мастака

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адам ГЛОБУС

Добрыя людзі

ХАДЫКА I ЗАПЫЛЕНАЕ ЛЮСТЭРКА

На барселонскiх вулiцах ёсць шмат кiнутых аўто. Яны ўсе пакрытыя пылам i брудам. Дзецi пальцамi пiшуць i малююць на iх. I мне згадалася гiсторыя, расказаная выкладчыкам архiтэктурнай кампазiцыi — Алегам Хадыкам. Ён распавядаў тую гiсторыю з нагоды, а нагодаю была мая кампазiцыя. Разважаючы пра страх, якi выклiкае iлюзорная бясконцасць у афортах Джаванi Бацiста Пiранэзi «Сьюiта турмы», я вырашыў зрабiць сваю версiю прасторы, запоўненай жахам. Пакой, звычайны пакой, цалкам зашываўся люстэркамi, столь i падлога таксама рабiлiся люстранымi. Пасля абшыўкi ўсе люстэркi разбiвалiся, бiлiся, але так, каб не высыпалiся, а заставалiся бiтымi на плоскасцях. Бiтыя люстэркi засцiлалiся празрыстым шклом. Атрымлiваўся пакой шкляны i гладкi. Чалавек, трапляючы ў такую прастору, адчуваў, прынамсi, мусiў адчуць жах, бо кожны ягоны рух множыўся i рассыпаўся на безлiч рухаў. Рэха рухаў мусiла спарадзiць жах. Хадыка, праслухаўшы мае тлумачэннi да малюнкаў, сказаў, што гульнi з люстэркамi ў мастацтве прытойваюць у сабе схаваную небяспеку, а ў якасцi прыкладу ён i распавёў гiсторыю пра сябе i маму. Пасляваеннае жыццё было паўгалодным i паўжабрацкiм. Безбацькоўства дадавала свае побытавыя цяжкасцi. I вось, вучань пачатковай школы — Алег Хадыка, прыйшоўшы дамоў пасля заняткаў, убачыў у вiтальнi пыл на люстэрку. Указальным пальцам ён акуратна напiсаў такi сказ: «Чысцiня — залог здароўя!» Хлопчык спадзяваўся, што мацi пахвалiць яго за такi шэдэўр. Здарылася адваротнае, мацi заплакала перад запыленым люстэркам. I яе можна зразумець. Яна адна гадуе сына, робiць усё, каб яму было добра i, адпаведна, чакае ўдзячнасцi, а атрымлiвае здзеклiвы жорсткi папрок. Тут i слёзы. Глядзець у пыльнае люстэрка, якое загаварыла з табою, сапраўды страшна. Той урок я запомнiў, i цяпер асцярожна абыходжуся з люстэркамi, як у мастацтве, так i ў жыццi.

КЕРКЬЕГОР I СТРАХ

Калi паверыць Керкьегору, што вера ў вышэйшую сутнасць прыадкрываецца, дзякуючы страху, тады варта згадаць выраз «Ажно дух захоплiвае!» Рэакцыя цела на страх — спыненне дыхання, перапыненне яго. Але не кожны сполах, не кожны страх вядзе чалавека да веры. Тады i паўстае жаданне ўдакладнiць, а страх чаго, якi страх вядзе да Бога? Страх смерцi? Хутчэй за ўсё. Але гэта жывёльны страх, а жывёлы, як мы здагадваемся, у Бога не вераць.

МАРГОЛIН I ГАРБАТНIК

На пытанне Зорыка Марголiна, чым я займаюся, кажу: «Перапiсваюся з фiрмай Муджы, каб паспрабаваць прывезцi яе тавары ў Прыбалтыку». Раптам Зорык ажыўляецца: «Муджы? Яны посудам гандлююць! У Парыжы я зайшоў у iх краму, пахадзiў, паглядзеў i сышоў, а ўвечары ўзгадаў iх белы гарбатнiчак. Ну такi класны гарбатнiчак, ну такi акуратненькi, вытанчаны.... I захацелася мне той гарбатнiчак у майстэрнi мець. I так захацелася, што я праз увесь Парыж прыехаў у тую краму MUJI. Стаў пад дзвярыма, чакаў адкрыцця, i тут зразумеў, што спазнюся на цягнiк. Калi яшчэ пачакаю пяць хвiлiн, адназначна спазнюся. Давялося выбiраць памiж гарбатнiкам i цягнiком. Давялося выбраць цягнiк, але калi ты прывязеш Муджы ў Прыбалтыку, я абавязкова куплю ў цябе гарбатнiчак... Два гарбатнiчкi! Дамоў i ў майстэрню! Тры гарбатнiчкi...»

КЕРКЬЕГОР I БУНЮЭЛЬ

Эвалюцыйны шлях чалавека Сёрын Керкьегор сфармуляваў i апiсаў так: пачуццёвасць, мараль, вера... Выгадная тэорыя для людзей, што нарадзiлiся ў асяродках далёкiх ад рэлiгii i веры, а калi чалавек паходзiць з артадаксальнай сям’i, як, да прыкладу, рэжысёр Луiс Бунюэль, дык ягоны шлях можа пайсцi ў цалкам процiлеглым накiрунку ад веры да маралi i яе адмаўлення ў пачуццёвых уцехах.

ТОНI I MОSСАTЕLLЕ

Начны парцье Тонi падарыў мне бутэльку Mускатэля. Папярэдне я яму даў пляшку «Белавежскай». Вёз у Барселону, не ленаваўся, бо некалi Тонi мяне выручаў. Ён мяняў мне даляры на песеты з партрэтамi Франка, а я за тыя песеты мог выпiць. Тонi мяне не асуджаў, але, дорачы пятнаццацiградусны Mоsсаtеllе, доўга тлумачыў, як яго трэба пiць... Пасля вячэры адну чарку, адну i не больш! I табе стане лёгка, цяжкасць у жываце знiкне... Пух! Харашо-харашо! Толькi я не пiў вiна, не пiў нi мускатаў, нi вермутаў, нi херасаў з партвейнамi... Пiў вiскi i гарэлку, гарэлку i вiскi. I не па 50, а па 500. Я так нiколi i не навучыўся пiць мускатэль пасля вячэры, але Тонi я ўдзячны i за падарунак, i за песеты з партрэтамi Франка, за якiя некалi можна было добра напiцца ў Барселоне.

АЛЯКСЕЙ I СКАНДАЛ

У сваiм двары сустрэў я жывапiсца Аляксея, у яго ў суседнiм доме майстэрня на мансардзе. «Добра выглядаеш!» — кажа сусед. «Гэта ад таго, што я завёў новую натуршчыцу!» — кажу. «Маладая?» — «Дваццаць сем гадоў. Выдатная, прафесiйная натуршчыца». — «I ў мяне паўгода была натуршчыца, а потым жонка знайшла маленькi чырвоны станiк i маленькiя чырвоныя майткi. Якi быў скандал! Жах!» — «Ведаеш, я таму i ўзяў натуршчыцу прафесiйную, з нашай акадэмii, каб размоваў пра станiкi не было. А калi яны i пачнуцца, я займу непрымiрымую пазiцыю». — «Правiльна. Ты сказаў пра маляванне з натуры, i ў мяне стан душы змянiўся, нiбыта i я зараз пайду маляваць аголеную, а то ўсё перамалёўваю са слайдаў ды фотак». — «Ёсць яшчэ адна акалiчнасць... Натуршчыца за акадэмiчную гадзiну працы атрымлiвае чатыры тысячы рублёў». — «За два даляры яна пазiруе цэлую гадзiну?» — «Так! Таму адмаўляцца ад малявання — злачынства».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На барселонскiх вулiцах ёсць шмат кiнутых аўто. Яны ўсе пакрытыя пылам i брудам. Дзецi пальцамi пiшуць i малююць на iх. I мне згадалася гiсторыя, раск
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика