21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ханна і Бураў

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зоркi сусветнага экрана сумеснымi намаганнямi ствараюць новае беларускае кiно. Пад Мiнскам пачалiся здымкi маштабнага ваенна-прыгоднiцкага мастацкага фiльма «Чэрвень».



...На пыльнай палутарцы савецкi пагранiчнiк Бураў урываецца ў мiрнае жыццё згубленага дзесьцi на заходнiх рубяжах СССР беларускага паўстанка. Дзяўчына-полька Ханна Бельская адшуквае Бурава ў натоўпе. Погляд яе ўстрывожаны. Здаецца, Ханна вось-вось кiнецца да лейтэнанта, пяшчотна абдыме яго i раскажа свайму суджанаму аб тым, як яна чакала яго ўсе гэтыя днi разлукi, як яна кахае яго. Але Ханна не ў сiлах зрабiць нi кроку насустрач свайму каханню. Яна ведае: савецкiм пагранiчнiкам пад страхам хуткай расправы НКУС забараняе сустракацца з мясцовымi дзяўчатамi. Закаханыя павiнны бачыцца толькi тайна. Бураў таксама памятае аб забароне i таму з усiх сiл стараецца не заўважыць каханую — дзяўчыну ў лёгкай белай сукенцы, такую чыстую i светлую, быццам сатканую з промняў спякотнага чэрвеньскага сонца. Ён iдзе паўз гандлёвыя рады, усмiхаючыся прыветным гандлярам, упэўненым жэстам папраўляючы гiмнасцёрку — зацягнуты партупеяй лейтэнант-пагранiчнiк Iван Бураў. Герой Халхiн-Гола, выдатнiк баявой i палiтычнай падрыхтоўкi, якi верыць у непераможнасць Чырвонай Армii...




Ён яшчэ не ведае, што заўтра ўсё зменiцца. Не будзе гэтага мiру, паўстанка, гэтых прыветных беларусаў, палякаў, цыганоў... I каханне Бурава i Ханны, якое прабiваецца да шчасця насуперак усiм перашкодам, ледзьве не загiне ў акiяне нянавiсцi i варожасцi.

...Голас рэжысёра Аляксандра Франскевiча-Лайе вяртае мяне да рэчаiснасцi.

— Стоп! Знята! — крычыць рэжысёр. I плошча ля паўстанка ператвараецца ў здымачную пляцоўку новага мастацкага фiльма «Чэрвень». Сiмпатычныя вяскоўцы аказваюцца статыстамi з масоўкi, а бравы лейтэнант Бураў — заслужаным артыстам Расiйскай Федэрацыi Сяргеем Бязрукавым. Тым самым... Лаўрэатам незлiчоных прэмiй расiйскiх i мiжнародных фестываляў, акцёрам, якi стварыў вобразы галоўных герояў культавых фiльмаў «Брыгада», «Участак», «Ясенiн», «Майстар i Маргарыта».

Роля лейтэнанта Iвана Бурава ў гэтым шэрагу паспяховых акцёрскiх работ Сяргея Бязрукава, паводле прызнання яго самога, займае асаблiвае месца. Гэта першая спроба асабiста спасцiгнуць той вопыт i пачуццi, якiя ў поўнай меры адчулi ветэраны Вялiкай Айчыннай, што ўратавалi свет ад карычневай чумы.

— 9 мая мы заўсёды вiншавалi майго дзеда, — успамiнае Сяргей Бязрукаў. — Дзед ваяваў у мотаразведцы, пайшоў на фронт у семнаццаць гадоў. Быў кантужаны, цяжка паранены. У Дзень Перамогi мы ўсёй сям’ёй выходзiлi на Красную плошчу. Абавязкова з букетам нарцысаў. Я, падлетак, уручаў букет першаму ветэрану, якога мы сустракалi. Заўсёды памятаю, у якiм мы даўгу перад салдатамi, што перамаглi фашызм. I гэты фiльм мы ствараем у памяць аб iх подзвiгу. Лiчу, што вельмi важна памятаць аб той далёкай вайне. I гэта не гучныя словы.

Маладая польская актрыса Магдалена Гурска таксама ўпершыню звяртаецца ў сваёй творчасцi да гэтай тэмы.

— У Польшчы цяпер амаль не здымаюць фiльмаў аб барацьбе супраць гiтлерызму, — гаворыць Магдалена. — Але нашы людзi хочуць даведацца больш i пра герояў Варшаўскага паўстання, i пра салдат, якiя вызвалялi Польшчу ад ворагаў. Вялiкай папулярнасцю карыстаюцца старыя польскiя фiльмы пра вайну. Хацелася б, каб наш «Чэрвень» убачылi не толькi расiйскiя, беларускiя, але i польскiя гледачы.

Паводле задумы прадзюсара Глеба Шпрыгава, якi адначасова з’яўляецца i сааўтарам сцэнарыя фiльма, на долю герояў фiльма выпадае мноства самых цяжкiх няўзгод. Аб самай страшнай вайне фiльм расказвае без перабольшанняў.

Адзiн за другiм гiнуць на гранiцы баявыя сябры Iвана. Бураў аказваецца перад нялёгкiм маральным выбарам — скарыцца цi працягваць супрацiўленне фашызму ў адзiночку. I вырашае змагацца з ворагам нягледзячы на тое, што сiл i сродкаў да барацьбы ў яго няма амаль нiякiх. Маральнай асновай яго барацьбы становiцца каханне да Ханны Бельскай. Сапраўднае пачуццё дапамагае Бураву выстаяць...

Сюжэт чатырохсерыйнага тэлевiзiйнага мастацкага фiльма «Чэрвень» заснаваны на аповесцi А. Смiрнова «Чэрвень». Аднак сцэнарысты Сяргей Ашкеназi i Глеб Шпрыгаў (аўтар сцэнарыяў i прадзюсар рэйтынгавых тэлесерыялаў «На безыменнай вышынi» — фiльм-намiнант прэмii Расiйскай тэлеакадэмii ТЭФI-2002, «Чалавек вайны», «Апошнi браняпоезд», «Маёр Ветраў») не абмежавалiся скупой сюжэтнай лiнiяй лiтаратурнай першаасновы. Пад iх пяром рэалiстычны расказ савецкага пiсьменнiка ператвараецца ў рамантызаваную гiсторыю, у якой пачуццi, iмкненнi, матывы ўчынкаў герояў i iх антыподаў даведзены да крайняй ступенi эмацыянальнай выразнасцi.

Рэжысёр-пастаноўшчык кiнакарцiны Аляксандр Франскевiч-Лайе (серыялы «Сляпы-2», «Маёр Ветраў») мяркуе, што такое iмкненне сцэнарыстаў сугучнае з яго аўтарскiм бачаннем матэрыялу.

— Мы створым фiльм страсны i магутны, яркi i бязмежна жорсткi ў сваёй праўдзiвасцi, здольны па-новаму адлюстраваць на тэлеэкране тэму Вялiкай Айчыннай вайны, — адзначае Аляксандр Франскевiч-Лайе.

У фiльме «Чэрвень» нямала складаных «экшэн»-сцэн. На працягу бясконцых дубляў Сяргею Бязрукаву давялося скакаць у рэчку, цягаць цяжкiя бярвеннi i ўзбiрацца на пясчаныя абрывы. I нават спаборнiчаць у бегу з... паравозам. Польскаму акцёру Паўлу Дэлонгу, выканаўцу ролi капiтана вермахта Отта Рэгнера (раней Павел зняўся ў блокбастэрах «Спiс Шындлера», «Quo vadis», многiх iншых вядомых еўрапейскiх i амерыканскiх кiнафiльмах) разам з вядомым беларускiм акцёрам i прадзюсарам Уладзiмiрам Янкоўскiм давялося адважна пераадольваць балотную багну i бураломы пад Смалявiчамi, рэпецiруючы сцэны пагонi. Маладому маскоўскаму акцёру Мiхаiлу Калiнiчаву, якi выконвае ролю пагранiчнiка-беларуса Карпенюка, давялося ў рэкордна кароткiя тэрмiны вывучыць беларускую мову i авалодаць тонкасцямi язды на цяжкiм ваенным матацыкле ўзору 1941 года.

Здымачны перыяд фiльма «Чэрвень» прадоўжыцца да сярэдзiны жнiўня. Ствараецца праект па заказу ЗАТ «Цэнтрал Партнершып» расiйскай вытворчай кампанiяй «М2Ф» i беларускай кампанiяй «Белпартнёр ТВ» пры падтрымцы Нацыянальнай кiнастудыi «Беларусьфiльм». У здымках кiнакарцiны прымаюць удзел падраздзяленнi беларускай армii i МУС.

У праграмах вядучых тэлеканалаў Расii i Беларусi мастацкi тэлефiльм «Чэрвень» можа з’явiцца ўжо вясной 2008 года. Стваральнiкi новага расiйска-беларуска-польскага ваенна-прыгоднiцкага серыяла ўпэўнены, што iх праект будзе мець поспех у гледачоў трох краiн.

Ганна КАСЦЮЧЭНКА.

Фота аўтара.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зоркi сусветнага экрана сумеснымi намаганнямi ствараюць новае беларускае кiно. Пад Мiнскам пачалiся здымкi маштабнага ваенна-прыгоднiцкага мастацкага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика