Гуляць, але меру ведаць
Рыгор IВАНОЎ, «Мiнск-Навiны»
Забаранiць 3 лiпеня продаж у Мiнску спiртных напояў i пiва пасля 18 гадзiн, — з такой прапановай выступiла сталiчнае ГУУС. Але iнiцыятыва не была падтрымана аргкамiтэтам па падрыхтоўцы i правядзенню Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.
Мэр сталiцы Мiхаiл Паўлаў пагадзiўся з рашэннем аргкамiтэта. «Любыя забароны — заганны, тупiковы шлях у любой, нават добрай справе, — сказаў старшыня Мiнгарвыканкама. — Не будзем абмяжоўваць людзей у святочны дзень. Задача ж мясцовых уладаў — прапанаваць мiнчанам такую праграму ўрачыстасцяў, каб яны аб спiртным нават не ўзгадвалi». Тым не менш, некаторыя кiраўнiкi адмiнiстрацый раёнаў настойвалi на зняццi з продажу ў гэты дзень так званых «чарнiлаў». Гэта прапанова будзе разгледжана, а рашэнне прынята ў рабочым парадку. Вартавым парадку гораданачальнiк строга загадаў — не праяўляць залiшняга старання ў адносiнах да тых, хто «не разлiчыў свае сiлы». «Нават калi чалавек i выпiў лiшку, гэта наш грамадзянiн, i нiхто нiкому не даваў права прынiжаць яго гонар i годнасць. I гэта правiла павiнна няўхiльна выконвацца не толькi па святах, але i ў буднi», — рэзюмаваў мэр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Забаранiць 3 лiпеня продаж у Мiнску спiртных напояў i пiва пасля 18 гадзiн, — з такой прапановай выступiла сталiчнае ГУУС. Але iнiцыятыва не была падт |
|