21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь гатова цесна супрацоўнiчаць з Расiяй з улiкам iнтарэсаў свайго народа

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь заўсёды гатова iсцi на самае цеснае супрацоўнiцтва з Расiяй з улiкам iнтарэсаў свайго народа. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з мiнiстрам замежных спраў Расii Сяргеем Лаўровым.

«Iнтэграцыя павiнна быць на раўнапраўнай, узаемапаважальнай аснове, i каб пры гэтым не ўшчамлялiся iнтарэсы нi аднаго з народаў», — сказаў Прэзiдэнт.

Пры гэтым ён падкрэслiў: «Мы ствараем нармальныя адносiны з Расiяй, каб расiяне прыязджалi ў Беларусь, а мы ў Расiю, як да сябе дадому».

У беларускага боку, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, «абсалютна няма i не будзе нiякiх сакрэтаў ад Расii». Звяртаючыся да Сяргея Лаўрова, ён выказаў гатоўнасць абмеркаваць усе пытаннi, што датычацца ўзаемаадносiнаў дзвюх краiн.

Прэзiдэнт заявiў, што Беларусь ганарыцца адносiнамi з такiмi краiнамi, як Расiя, Кiтайская Народная Рэспублiка, Iндыя. «Гэта вельмi вялiкiя дзяржавы, i для нас вялiкi гонар мець блiзкiя, цесныя адносiны з такiмi буйнымi, магутнымi ядзернымi краiнамi — для нас гэта фактар бяспекi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб 15-годдзi дыпламатычных адносiнаў Беларусi i Расii, Прэзiдэнт адзначыў, што нашы краiны настолькi блiзкiя, што гэта дата з’яўляецца ў большай ступенi сiмвалiчнай, а таксама проста «добрай нагодай для такiх вiзiтаў i абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўнiцтва».

Кiраўнiк расiйскага МЗС пагадзiўся з Прэзiдэнтам Беларусi, што «калi мы гаворым аб двухбаковых адносiнах Беларусi i Расii, то называць iх дыпламатычнымi як мiнiмум недастаткова». Сяргей Лаўроў перакананы, што Беларусь i Расiя сваiм супрацоўнiцтвам «узбагачаюць паняцце мiждзяржаўных адносiнаў».

Мiнiстр заявiў, што Расiя гатова да будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы з Беларуссю на раўнапраўнай аснове. «Мы будзем выконваць дамоўленасцi на раўнапраўнай аснове, вядома, з улiкам iнтарэсаў нашых народаў», — падкрэслiў кiраўнiк расiйскага знешнепалiтычнага ведамства.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь заўсёды гатова iсцi на самае цеснае супрацоўнiцтва з Расiяй з улiкам iнтарэсаў свайго народа. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика