21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi спрошчаны парадак стварэння iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi прыватных унiтарных прадпры

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi зацвердзiў Палажэнне аб парадку стварэння iндывiдуальным прадпрымальнiкам прыватнага унiтарнага прадпрыемства i яго дзейнасцi. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 28 чэрвеня.

Падпiсанне гэтага дакумента сведчыць аб сiстэмнасцi падыходаў дзяржавы па фармiраванню ў эканомiцы цывiлiзаваных, прынятых у развiтых краiнах форм прадпрымальнiцтва. Размова iдзе аб стварэннi спрыяльных умоў для перарэгiстрацыi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у прыватныя ўнiтарныя прадпрыемствы, а таксама арганiзацыi нармальнага функцыянавання такога прадпрыемства.

Напрыклад, упершыню пры ажыццяўленнi рэгiстрацыйных працэдур прымяняецца заяўны прынцып дзяржаўнай рэгiстрацыi, а таксама прынцып «адно акно». Таксама скарочаны тэрмiны рэагавання рэгiструючых органаў на звароты, што рэальна знiзiць адмiнiстрацыйныя бар’еры.

Палажэнне аб парадку стварэння iндывiдуальным прадпрымальнiкам прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства i яго дзейнасцi вызначае асаблiвы парадак стварэння iндывiдуальным прадпрымальнiкам, зарэгiстраваным у такой якасцi да 1 студзеня 2007 года, прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства пры немагчымасцi выканання патрабаванняў падпункта 1.1 пункта 1 Указа № 760 ад 29 снежня 2006 года, а таксама прадугледжвае знiжэнне звязаных з працэсам стварэння такiх прадпрыемстваў часавых, арганiзацыйных i фiнансавых затрат.

У адпаведнасцi з Палажэннем для дзяржаўнай рэгiстрацыi ўнiтарнага прадпрыемства iндывiдуальны прадпрымальнiк павiнен не пазней за 15 лiстапада 2007 года звярнуцца ў рэгiструючы орган (па месцы рэгiстрацыi iндывiдуальнага прадпрымальнiка) i прадставiць усе неабходныя дакументы, пералiчаныя ў пункце 2 Палажэння.

Пералiк дакументаў, што прадстаўляюцца для дзяржаўнай рэгiстрацыi такiх прадпрыемстваў, скарочаны. У прыватнасцi, выключаецца патрабаванне аб прадстаўленнi на дзяржаўную рэгiстрацыю дакументаў, якiя пацвярджаюць фармiраванне ў адпаведнасцi з заканадаўствам статутнага фонду камерцыйнай арганiзацыi, а таксама змяшчаюць звесткi аб уласнiках маёмасцi (заснавальнiках, удзельнiках) камерцыйнай арганiзацыi — фiзiчных асобах (копii працоўнай кнiжкi, заверанай па апошняму месцы работы, копii пенсiйнага пасведчання, заверанай органам сацыяльнага забеспячэння па месцы жыхарства або iншым органам у адпаведнасцi з заканадаўствам, даведкi органаў занятасцi).

Гэты часовы парадак распаўсюджваецца толькi на тых прадпрымальнiкаў, якiя маюць намер ажыццяўляць вiды дзейнасцi, пералiчаныя ў пасведчаннi аб яго дзяржаўнай рэгiстрацыi.

У выпадку, калi iндывiдуальны прадпрымальнiк плануе пры стварэннi прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства ажыццяўляць вiды дзейнасцi, не названыя ў пасведчаннi аб дзяржаўнай рэгiстрацыi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, i ўказанне якiх ва ўстаноўчых дакументах прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства прадугледжана актамi заканадаўства, дзяржаўная рэгiстрацыя такога прадпрыемства ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

Палажэннем прадугледжана адзiная падстава для адмовы ў дзяржаўнай рэгiстрацыi ўнiтарнага прадпрыемства — наяўнасць у iндывiдуальнага прадпрымальнiка на момант дзяржаўнай рэгiстрацыi такога прадпрыемства запазычанасцi па плацяжах у бюджэты i (або) у дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды. Задача па выпатрабаванню звестак, якiя пацвярджаюць адсутнасць або наяўнасць адпаведнай запазычанасцi, ускладзена на рэгiструючы орган.

Палажэннем прадугледжана магчымасць фармiравання мiнiмальнага памеру статутнага фонду ўнiтарнага прадпрыемства на працягу аднаго года з даты дзяржаўнай рэгiстрацыi.

Значна спросцiць стварэнне ўнiтарнага прадпрыемства норма Палажэння, якая прадугледжвае, што месцазнаходжаннем унiтарнага прадпрыемства можа з’яўляцца жылое памяшканне (кватэра, жылы дом) фiзiчнай асобы — уласнiка маёмасцi ўнiтарнага прадпрыемства ў выпадках, калi гэта памяшканне належыць ёй на праве ўласнасцi (праве долевай уласнасцi); яна пражывае ў гэтым памяшканнi (за выключэннем жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду). Пацвярджэннем факта пражывання фiзiчнай асобы — уласнiка маёмасцi ўнiтарнага прадпрыемства ў жылым памяшканнi, якое з’яўляецца месцазнаходжаннем унiтарнага прадпрыемства, з’яўляецца адпаведны штамп у пашпарце.

Пры гэтым уласнiк маёмасцi ўнiтарнага прадпрыемства, месцазнаходжаннем якога з’яўляецца жылое памяшканне, не мае права перашкаджаць правядзенню праверак (рэвiзiй) фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi такога прадпрыемства.

Iстотна спросцiць пачатковы этап арганiзацыi дзейнасцi ўнiтарнага прадпрыемства норма, якая ўстанаўлiвае, што ўнiтарнае прадпрыемства мае права ажыццяўляць дзейнасць на падставе спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), выдадзеных iндывiдуальнаму прадпрымальнiку, да завяршэння тэрмiнаў iх дзеяння пры ўмове, што назва ўказанага ў спецыяльным дазволе (лiцэнзii) вiду дзейнасцi, а таксама складаючых яго работ (паслуг) не змянiлiся. Дадатковым пацвярджэннем сапраўднасцi спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) у гэтым выпадку будзе з’яўляцца адзнака рэгiструючага органа на прадстаўленым арыгiнале (дублiкаце) спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) аб прыняццi рашэння аб дзяржаўнай рэгiстрацыi ўнiтарнага прадпрыемства. Устанаўлiваецца, што рэгiструючы орган павiнен праставiць такую адзнаку пры выдачы ўстаноўчых дакументаў унiтарнага прадпрыемства i на працягу пяцi каляндарных дзён паведамiць аб прыняццi такога рашэння ў адпаведны лiцэнзуючы орган.

Палажэннем прадугледжана, што вышэйназваныя нормы таксама прымяняюцца адносна дакументаў, выдадзеных iндывiдуальнаму прадпрымальнiку дзяржаўнымi органамi, якiя ажыццяўляюць санiтарны, эпiдэмiялагiчны, пажарны i iншыя вiды кантролю.

Дакументам устаноўлена, што абавязацельствы iндывiдуальнага прадпрымальнiка, у тым лiку крэдытныя (за выключэннем абавязацельстваў, што ўзнiклi ў адпаведнасцi з мытным заканадаўствам), якiя не спынiлiся на дату дзяржаўнай рэгiстрацыi ўнiтарнага прадпрыемства, на працягу трыццацi каляндарных дзён з даты дзяржаўнай рэгiстрацыi ўнiтарнага прадпрыемства павiнны быць пераўступлены ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам (перавод доўгу, уступка патрабавання) унiтарнаму прадпрыемству, створанаму гэтым iндывiдуальным прадпрымальнiкам. Адпаведнае паведамленне павiнна быць накiравана ў рэгiструючы орган. На працягу названага тэрмiну таксама павiнны быць спынены шляхам выканання або iншымi спосабамi, прадугледжанымi мытным заканадаўствам, абавязацельствы iндывiдуальнага прадпрымальнiка перад мытнымi органамi.

Устаноўлена адказнасць у выглядзе лiквiдацыi рэгiструючым органам унiтарнага прадпрыемства ў спрошчаным парадку ў адпаведнасцi з заканадаўствам у выпадку непрадстаўлення iндывiдуальным прадпрымальнiкам у тэрмiн не пазней за трыццаць каляндарных дзён з даты дзяржаўнай рэгiстрацыi унiтарнага прадпрыемства пасведчання аб дзяржрэгiстрацыi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, пячатак i штампаў, а таксама паведамлення аб спыненнi ўсiх абавязацельстваў або iх пераўступцы.

У мэтах скарачэння фiнансавых затрат, звязаных са стварэннем унiтарнага прадпрыемства, Палажэнне вызваляе ад выплаты рэгiстрацыйнага збору за дзяржаўную рэгiстрацыю ўнiтарнага прадпрыемства, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў ад выплаты дзяржаўнай пошлiны за засведчанне сапраўднасцi подпiсу на статутах.

Унiтарныя прадпрыемствы вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошлiны за: засведчанне дакладнасцi копii пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi ўнiтарнага прадпрыемства i сапраўднасцi подпiсаў i адбiтка пячаткi на картках з iх узорамi для прадстаўлення ў банк для адкрыцця разлiковага (бягучага) рахунку; выдачу пасведчання кiраўнiка камерцыйнай (некамерцыйнай) арганiзацыi; выдачу дублiката паведамлення аб прысваеннi ўлiковага нумара плацельшчыка для адкрыцця рахункаў у банку.

Устаноўлена таксама, што банкамi не спаганяецца плата за закрыццё рахункаў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i адкрыццё рахункаў ствараемых iмi ўнiтарных прадпрыемстваў.

Таксама значна зменшыць фiнансавыя затраты прадугледжаная ў Палажэннi норма, якая вызваляе iндывiдуальнага прадпрымальнiка ад абавязковай экспертызы дакладнасцi ацэнкi маёмасцi, што ўносiцца ў якасцi неграшовага ўкладу ў статутны фонд.

У Палажэннi канкрэтызаваны парадак адкрыцця ўнiтарным прадпрыемствам i закрыцця iндывiдуальным прадпрымальнiкам рахункаў у банках, урэгуляваны пытаннi арэндных i працоўных адносiнаў. У прыватнасцi, устаноўлена, што ў выпадку спынення дзейнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка працоўныя дагаворы (кантракты) з яго работнiкамi скасоўваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы. Працоўныя дагаворы (кантракты) з работнiкамi iндывiдуальнага прадпрымальнiка могуць быць спынены ў парадку пераводу да iншага наймальнiка — унiтарнага прадпрыемства.

Што датычыцца дагавораў арэнды, раней заключаных з iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, устаноўлена, што юрыдычныя асобы, якiя прадаставiлi маёмасць на ўмовах дагавораў арэнды (найму), заключаюць такiя дагаворы з унiтарным прадпрыемствам на тых жа ўмовах i на астатнi тэрмiн iх дзеяння.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi зацвердзiў Палажэнне аб парадку стварэння iндывiдуальным прадпрымальнiкам прыватнага унiтарнага прадпрыемства i яго дзейнасцi. Адпа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика