Дарагiя суайчыннiкi!
Сардэчна вiншую вас з Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.
Гэта гiстарычная дата, азнаменаваная вызваленнем Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, атаясамлiваецца з незалежнасцю нашай дзяржавы. Мы, удзячныя нашчадкi, схiляем галовы перад доблеснымi франтавiкамi i працаўнiкамi тылу, якiя сваiм неўмiручым подзвiгам у гады Вялiкай Айчыннай вайны падарылi нам магчымасць мiрна жыць i працаваць на свабоднай зямлi. Цаной многiх жыццяў беларусы заваявалi права на самастойнасць. Сёння наша рэспублiка дынамiчна развiваецца, з’яўляецца дэмакратычнай, суверэннай дзяржавай. Беларускi народ адзiны i з’яднаны. Гэта, безумоўна, агульны поспех у будаўнiцтве моцнай i квiтнеючай Айчыны. Разам мы зробiм усё, каб незалежная Беларусь i надалей была нашым дастойным i надзейным домам. Чалавек працы, яго iнтарэсы i жыццёвыя клопаты заўсёды будуць прыярытэтамi дзяржаўнай палiтыкi. Гэтым моцная Беларусь, i з гэтай дарогi нас не звярнуць. Мы адкрытыя свету i iмкнёмся развiваць раўнапраўныя i ўзаемавыгадныя адносiны з усiмi краiнамi. Са святам вас, дарагiя суграмадзяне! Добрага вам здароўя, аптымiзму, дастатку, поспехаў у працы на карысць нашай Радзiмы. З Днём Рэспублiкi! Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна вiншую вас з Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь. Гэта гiстарычная дата, азнаменаваная вызваленнем Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiка |
|