Дзень Незалежнасцi — гэта як другi дзень нараджэння...
Вось ужо больш за 10 гадоў як галоўнае свята беларускай дзяржаўнасцi святкуецца на пачатку лiпеня, у дзень вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Парады i канцэрты, урачыстыя шэсцi i ўскладаннi кветак, масавыя гуляннi ва ўсiх населеных пунктах краiны... Святочны настрой. Святочнае ўбранне па ўсiх гарадах. Нават сум — i тое светлы.
Мы так прызвычаiлiся да гэтых падзей, што ўспрымаем iх як дадзенасць. А наколькi ўсведамляем, разумеем, прапускаем праз сябе? Ёсць просты i безадмоўны спосаб праверкi. Уявiце, што вам трэба растлумачыць сэнс Дня Незалежнасцi камусьцi, хто зусiм нiчога не ведае пра гэтую дату — маленькаму дзiцяцi, або турысту, якi ўпершыню ў Беларусi. Менавiта гэта «Звязда» i прапанавала зрабiць, спытаўшы ў вядомых людзей: «Як бы вы ў двух словах расказалi пра Дзень Незалежнасцi малому дзiцяцi?» Саша НЭМА, спявак: — Нават не ведаю... Калi давялося б патлумачыць, я, напэўна, расказаў бы дзiцяцi, што ёсць палякi, ёсць лiтоўцы, ёсць расiяне, ёсць немцы, а ёсць асобны народ — беларусы. I тое, што ў нас иснуе магчымасць называць сябе беларусамi, гэта вельмi ганарова. Таму ў гэты дзень мы ўшаноўваем увесь народ, усю краiну — за тое, што яна ёсць у свеце. Юлiя МАМЧУР, сакратар БРСМ: — Вiдаць, я расказала б, што наша краiна — самастойная, што беларускi народ жыве незалежна ад iншых краiн i народаў, i людзi дасягаюць гэтага сваёй працай, сваёй супольнасцю. Мы адваявалi сваю незалежнасць, адстаялi яе ў барацьбе, здолелi ўтрымаць, так што нам ёсць чым ганарыцца. Зараз з гэтай нагоды ўся Беларусь i святкуе. Навум ГАЛЬПЯРОВIЧ, пiсьменнiк, галоўны рэдактар радыёстанцыi «Беларусь»: — Я сказаў бы, што гэта галоўнае свята нашай краiны, якое выпакутавалi нашы бацькi i дзяды. Гэта — дзень Беларусi, якую шануюць у свеце, якая роўная i годная сярод iншых дзяржаў, так што мы з поўным правам, з пачуццём павагi кажам, што мы — беларусы, наша краiна — Беларусь, наша сталiца — Мiнск... Уладзiмiр ЖБАНАЎ, скульптар: — Дзiцяцi я патлумачыў бы так. Дзень Незалежнасцi — гэта калi нашу рэспублiку вызвалiлi ад бандытаў, ад ворагаў, ад чужынскага нашэсця. Гэтае свята адзначаюць, як другi дзень нараджэння, прыгадваюць тых, хто абараняў i вызваляў нашу краiну, а таксама ўсiх тых, хто яе аднаўляў, будаваў i ўпрыгожваў. I абавязкова сказаў бы дзiцяцi, каб ён працягнуў гэтую справу — будаваць i ўпрыгожваць Беларусь. Тлумачэннi збiрала Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо больш за 10 гадоў як галоўнае свята беларускай дзяржаўнасцi святкуецца на пачатку лiпеня, у дзень вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх за |
|