21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Краiна кажа: «Мы, беларусы...»

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

3 лiпеня святкаванне Дня незалежнасцi, якое адбудзецца ля стэлы «Мiнск — горад-герой», увянчае вялiкi хор, у якiм кожны голас каштоўны. Абвешчана агульнае выкананне гiмна Беларусi — у Мiнску на праспекце Пераможцаў у 22.55, але да акцыi павiнны далучыцца жыхары iншых гарадоў Беларусi.

Свае адносiны да гэтага пачыну выказаў паэт Уладзiмiр КАРЫЗНА, аўтар слоў гiмна Беларусi:

— Iдэя выдатная. Гiмн жа i пiсаўся для таго, каб аб’яднаць людзей, каб яны адзiн на другога па-iншаму паглядзелi: нам жа няма чаго дзялiць, адна краiна на ўсiх. Для таго, каб пiсаць такiя адказныя словы, патрэбна ўзрушэнне. I, ведаеце, на той момант, калi я думаў над радкамi, у мяне быў асаблiвы настрой, адчуванне, што добрыя словы здольныя ратаваць Беларусь — нiбыта абярэг. Я разумеў, чаму важна было менавiта стварыць новы варыянт гiмна — каб была пераемнасць. Многiя яшчэ памятаюць тыя словы — яны былi часткай iх жыцця, прайшлi праз лёс, дык што ж зробiш? Але для мяне было важна заявiць, што беларусы — мiрныя людзi. I гэта такi выраз, з якiм наўрад цi хтосьцi будзе спрачацца. Гiмн павiнен перадаць пачуццё да краiны, якое жыве ў чалавеку з маленства, якое нараджаецца разам з замiлаванасцю навакольным светам, дрэвамi, кветкамi, з адчуваннем сонечнай цеплынi i ласкi. Тое, што мы бачым, чуем, назiраем i песцiм у сваiх адчуваннях, але не заўсёды можам выказаць словамi. А паэт напiсаў — усё гэта ўвасобiлася ў словы, якiя блiзкiя ўсiм. Я браў словы, якiя, здавалася, вiтаюць у паветры. I з прыгожай музыкай Сакалоўскага — чаму ж iх не спяваць?..

— Пэўна, вам даводзiлася назiраць за людзьмi падчас выканання гiмна. На вашу думку, як яго ўспрымае моладзь?

— Я часта бываю ў школах — запрашаюць з кнiжкамi, на сустрэчы, дзе iдзе размова пра творчасць. Што заўважыў: у школах дзецi ведаюць i дзяржаўныя сiмвалы, i гiмн. Гэта ўжо вельмi важна. Але асаблiва радуе, што дзецi ставяцца да слоў з трымценнем. Яны праз iх могуць лепш разумець сваiх бацькоў, якiя першыя iм адкрываюць радзiму. Яны праз словы гiмна могуць адчуць гiсторыю краiны, у якой жывуць. Дзецi вельмi чулыя ў гэтым i, я б сказаў, нават больш сур’ёзныя, калi спяваюць гiмн. На вялiкi жаль, дарослыя да гэтага сiмвала краiны часам не так адказна ставяцца, i далёка не ўсе могуць далучыцца да спеваў, калi ён гучыць, i гэта сумна. На маю думку, асаблiва важна, каб гiмн ведалi асобы, якiя займаюць нейкiя пасады: простыя людзi ж заўсёды глядзяць на начальнiкаў, якiя павiнны паказваць прыклад. Да таго ж яны ўвасабляюць дзяржаву перад народам, я лiчу, павiнны не толькi ўзнiмацца з крэслаў, калi гучыць гiмн, а спяваць яго самi. Таму для сталых людзей гэтая акцыя нават большы сэнс мае.

— Скажыце, а ў вас узнiкае жаданне далучацца, калi чуеце першыя акорды гiмна?

— Здаецца, гэта натуральнае жаданне чалавека ў любой краiне. Далучыцца — i адчуць сябе сынам гэтай зямлi, адным з многiх, хто сёння дзеля яе працуе. Гiмн спяваць абавязкова трэба, каб пра сябе сказаць, каб перадаць сваю памяць i павагу да былых пакаленняў, успомнiць бацькоў i дзядоў сваiх. Калi спяваць не будзем — анямеем, сябе страцiм. Спяваць разам гiмн — аб’яднацца, выдыхнуць нейкую горыч, адкiнуць праблемы, расправiць крылы. I з лёгкiм пачуццём думаць пра тое, што ты таксама будуем Беларусь.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 лiпеня святкаванне Дня незалежнасцi, якое адбудзецца ля стэлы «Мiнск — горад-герой», увянчае вялiкi хор, у якiм кожны голас каштоўны. Абвешчана агул
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика