Няма сур’ёзных прычын» для развiцця iнфляцыi
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Беларускi ўрад «не бачыць сур’ёзных прычын» для развiцця iнфляцыi ў краiне ў другiм паўгоддзi сёлета. Пры гэтым за 5 месяцаў рост iндэксу спажывецкiх цэн склаў 103,2 працэнта, што «адпавядае разлiкам». Аб гэтым паведамiў учора намеснiк прэм’ер-мiнiстра Вiктар Бура на сумесным пасяджэннi дзвюх палат Нацыянальнага сходу.
Паводле слоў Вiктара Буры, сёння адбываецца рост укладаў у банках i пашыраецца iх рэсурсная база. «За 5 месяцаў дэпазiты ў рублях выраслi на 7,1 працэнта, у тым лiку насельнiцтва — на 8,3 працэнта». Уклады ў замежнай валюце за гэты перыяд выраслi на 24 працэнты. Забяспечаны высокi ўзровень росту iнвестыцый у асноўны капiтал. «За студзень—май яны ўзраслi на 20,9 працэнта». Намеснiк прэм’ер-мiнiстра заявiў, што за 5 месяцаў рост ВУП склаў 109 працэнтаў, што адпавядае верхняй мяжы гадавога прагнозу. Разам з тым сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi склала ў студзенi—красавiку мiнус 741,8 млн долараў пры прагнозе на год 700—600 млн долараў плюс. Пры гэтым адбываецца рэзкi рост адмоўнага сальда гандлю таварамi, у той час як сальда гандлю паслугамi з’яўляецца станоўчым. Вырашальны ўплыў на сiтуацыю аказаў гандаль энергетычнымi таварамi. «Экспарт нафтапрадуктаў знiзiўся за 4 месяцы на 205,1 млн долараў, а экспарт беларускай нафты наогул не ажыццяўляўся». Iмпарт энергетычных тавараў, нафты i газу ўзрос на 134 млн долараў. Прычым «на рост iмпарту энергетычных тавараў у большай ступенi аказала ўплыў павелiчэнне сярэднiх цэн, а агульныя фiзiчныя аб’ёмы паставак знiзiлiся». У вынiку сальда ў знешнiм гандлi па энергетычных таварах сфармiравалася адмоўным у памеры 504 млн долараў. Летась яно было станоўчым i складала 61,5 млн долараў. Паводле слоў Вiктара Буры, урад разлiчвае «паправiць сiтуацыю ў гэтым сектары знешняга гандлю. З 1 чэрвеня на нашыя НПЗ вярнулiся асноўныя расiйскiя пастаўшчыкi давальнiцкай нафты i яны маюць намер аднавiць аб’ёмы паставак на ранейшым узроўнi. Завяршаецца стварэнне Беларускай нафтавай кампанii. Актыўная праца ў гэтым напрамку ўжо ў блiжэйшы час павiнна прынесцi вынiкi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi ўрад «не бачыць сур’ёзных прычын» для развiцця iнфляцыi ў краiне ў другiм паўгоддзi сёлета. Пры гэтым за 5 месяцаў рост iндэксу спажывецкiх
|
|