21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На рынку самыя танныя памiдоры — украiнскiя

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

На Камароўскiм рынку сталiцы чэргi пакупнiкоў на радах, дзе вядзецца гандаль садавiной i гароднiнай, узнiкаюць цi не адразу пасля пачатку працы прадаўцоў. Прынамсi, такую сiтуацыю давялося назiраць учора ранiцай. Магчыма, усё тлумачыцца тым, што для некаторай вiтамiннай прадукцыi зараз самы сезон, значыць, цэны павiнны быць мiнiмальнымi...

Што да канкрэтных цэн i асартыменту, дык учора да поўдня яны былi наступнымi. Кiдаўся ў вочы вялiкi выбар памiдораў, але засмучала, што самымi таннымi былi пакуль украiнскiя — па 3—3,2 тысячы рублёў за кiлаграм. Беларускiя прадавалi амаль па адной цане з iспанскiмi — пераважна 3,7—3,8 тысячы рублёў (цана даходзiла да 4 тысяч). Айчынныя агуркi ад розных вытворцаў iшлi па 1,6—1,8 тысячы рублёў за кiлаграм. Морква новага ўраджаю — па 2,3 тысячы рублёў. Аднолькавая цана на ўсiм рынку назiралася на беларускую белакачанную капусту — 2,3 тысячы рублёў за кiлаграм. «Родны» салодкi перац «стартаваў» з 3 тысяч рублёў за кiлаграм (чым даражэй, тым лепшай была якасць). Iмпартная цыбуля-рэпка (прыгажосць на выгляд — адна ў адну) прапаноўвалася па 3—3,2 тысячы рублёў. Крыху здзiвiлi цэны на баклажаны — усяго тыя ж 3 тысячы за кiлаграм. Клубнiцы ўжо сапраўды адыходзяць, прынамсi, вялiкага выбару не было, прычым, ягада пераважна прадавалася не на вагу, а вядзерцамi цi вёдрамi. Народ ужо, вiдаць, ад’еўся, бо асаблiва клубнiцы не набывалi. Затое паболела лiтаральна за некалькi дзён чарнiц, праўда, цэны пакуль не надта малыя, таму прадаюць ягады пераважна слоiкамi. Скажам, за лiтровы ўчора гандляры прасiлi 5—5,5 тысячы рублёў. З’явiлiся i першыя лясныя сунiцы, праўда, кошт... За той жа лiтровы слоiк прасiлi па 10 тысяч рублёў. У чаргу пакупнiкi, канешне, за лясной ягадай не выстройвалiся, аднак актыўна падыходзiлi, прыцэньвалiся. Самай распаўсюджанай цаной на чарэшню была лiчба 6,5 тысячы рублёў за кiлаграм, радзей можна было ўбачыць на цэннiку лiчбу 6,8 тысячы, а максiмальны кошт на чарэшню даходзiў да 12 тысяч рублёў. Персiкi каштавалi ўчора менш за абрыкосы. Першыя iшлi па «чырвонай цане» 4,5—5,5 тысячы рублёў, за абрыкосы ж прасiлi не менш як 7 тысяч рублёў за кiлаграм.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Камароўскiм рынку сталiцы чэргi пакупнiкоў на радах, дзе вядзецца гандаль садавiной i гароднiнай, узнiкаюць цi не адразу пасля пачатку працы прадаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика