Беларускi металургiчны завод: упэўненыя крокi ў будучае
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Гэтымi днямi флагман айчыннай металургii — Беларускi металургiчны завод, што ў Жлобiне, перажывае новы пад’ём: на канвееры прадпрыемства прайшлi выпрабаваннi па выпуску бясшоўных труб.
Залiшне казаць аб важнасцi гэтай падзеi, якую падкрэслiў не толькi вялiкi дэсант журналiстаў, што сталi сведкамi паспяховых выпрабаванняў першага этапу па прашыву металiчнай загатоўкi. Далей яна праходзiць некалькi этапаў на канвееры, у вынiку чаго на выхадзе павiнны атрымацца бясшоўныя гарачакатаныя трубы розных дыяметраў i даўжынi. Выпуск такой прадукцыi на абсалютна новых плошчах на сучасных тэхналогiях i адпаведным абсталяваннi — гэта задача дзяржаўнай важнасцi, пастаўленая кiраўнiком краiны некалькi гадоў таму, якая паспяхова вырашаецца... Галоўным партнёрам у рэалiзацыi трубнага праекта выступiла нямецкая кампанiя SMS-Mееr — яна забяспечыла матэрыяльную базу новай вытворчасцi, а Баранавiцкi станкабудаўнiчы завод ЗАТ «Атлант» выступiў пастаўшчыком транспартнага абсталявання. Як адзначыў галоўны iнжынер БМЗ Віктар Матачкiн, за рэкордна кароткiя тэрмiны былi праведзены праектна-мантажныя работы, i вось ужо цэх па выпуску ноў-хау гатовы да работы. Засталiся штрыхi — належным чынам правесцi выпрабаваннi на ўсiх стадыях вытворчасцi. Яе магутнасцi разлiчаны на выпуску год 250 тысяч гарачакатаных бясшоўных труб самага шырокага спектра — яны знойдуць сваё прымяненне ў нафтавай i газавай галiне, вельмi неабходныя ў машынабудаўнiкоў i камунальшчыкаў... Доля сусветнага рынку складзе 1,5 працэнта. Паводле папярэднiх прагнозаў, каля 12 працэнтаў усiх вырабленых труб будуць рэалiзаваны ў Беларусi, 26 працэнтаў — у Расii, астатнiя 62 працэнты — у краiны далёкага замежжа. Асваенне новай прадукцыi дазволiць БМЗ прыкладна на чвэрць павялiчыць аб’ёмы прамысловай вытворчасцi i адпаведна экспарт. А самае важнае — на прадпрыемстве будзе створана яшчэ адзiн поўны тэхналагiчны цыкл. На Беларускiм металургiчным заводзе не сумняваюцца ў тым, што новая прадукцыя будзе поўнасцю адпавядаць сусветным стандартам. Гэтая ўпэўненасць заснавана на тым, што на працягу многiх гадоў завод выпускае якасную трубную загатоўку, якая паспяхова экспартуецца ў многiя краiны свету.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi флагман айчыннай металургii — Беларускi металургiчны завод, што ў Жлобiне, перажывае новы пад’ём: на канвееры прадпрыемства прайшлi выпра |
|