Сённяшнiя выпускнiкi ВНУ здольныя вывесцi Беларусь на перадавыя эканамiчныя рубяжы
Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявiў 28 чэрвеня на Рэспублiканскiм балi выпускнiкоў вышэйшых навучальных устаноў, якi па традыцыi прайшоў у сталiчным Палацы Рэспублiкi.
Рэспублiканскi баль сабраў 269 выпускнiкоў з усёй краiны, яны прадстаўляюць усе дзяржаўныя i прыватныя ВНУ Беларусi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь зрабiла правiльную стаўку на галоўны рэсурс — iнтэлектуальны патэнцыял народа, працавiтасць i энергiю людзей, высокатэхналагiчную вытворчасць i навуку. Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, вышэйшая адукацыя стала найважнейшай каштоўнасцю для большасцi беларусаў, рады студэнцтва растуць з году ў год. «У гэтым годзе зафiксавана рэкордная колькасць удзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання, лепшыя з якiх стануць першакурснiкамi», — сказаў Прэзiдэнт. Ён таксама падкрэслiў, што Беларусь поўнасцю забяспечвае сябе кадрамi вышэйшай квалiфiкацыi, ВНУ вядуць падрыхтоўку па больш як 300 спецыяльнасцях i 1000 спецыялiзацый. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, прэстыж i аўтарытэт айчыннай вышэйшай школы прызнаны ва ўсiм свеце, i сведчанне таму — амаль пяць тысяч замежных студэнтаў, якiя атрымлiваюць адукацыю ў нашай краiне. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявiў 28 чэрвеня на Рэспублiканскiм балi выпускнiкоў вышэйшых навучальных устаноў, якi па традыцыi пра
|
|