Аб iльготах. I не толькi
Сяргей ГРЫБ
Прамая лiнiя Пенсii i працоўнае заканадаўства, магчымасцi прыватызацыi i дзiцячае аздараўленне — на гэтыя і іншыя пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА, начальнiк аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей Iван Пятровiч НАГIБIН, а таксама кансультант упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Янiна Станiславаўна ЛАДЫШАВА (на фота злева направа).(Працяг. Пачатак у нумары за 27 чэрвеня.) — Якiмi льготамi па адукацыi валодаюць дзецi ў апякунскiх сем’ях? I другое пытанне: чаму ў Мiнску не выдзяляюцца датацыi на дзяцей, якiя павiнны паехаць у аздараўленчыя лагеры? Ала Аляксееўна ЗАВАДНАЯ, г. Мiнск — Вашы пытаннi, Ала Аляксееўна, не зусiм па адрасу. Так, з першым лепш за ўсё звярнуцца ў Мiнiстэрства адукацыi, гарадское ўпраўленне адукацыi цi ў адмiнiстрацыю свайго раёна. А з другiм — у тое ж мiнiстэрства цi ў Рэспублiканскi цэнтр па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва. — З 1955 па 1967 год працаваў па сумяшчальнiцтву. Чаму гэта акалiчнасць нiяк не адбiлася на памеры маёй пенсii, на якую я выйшаў у 1990 годзе? Адам Фёдаравiч ЗАЯЦ, Мазырскi раён — Варта нагадаць, што да 2000 года каэфiцыент заробку для прызначэння пенсii разлiчваўся за любыя 5 гадоў запар з 15 апошнiх гадоў работы. А значыць, час вашага сумяшчальнiцтва ў гэты 15-гадовы адрэзак увайсцi нiяк не мог. Такiм чынам, Адам Фёдаравiч, нiякага парушэння заканадаўства тут няма. — Цi можам мы прыватызаваць кватэру на льготных умовах з улiкам таго, што ў свой час мой муж ваяваў у Афганiстане? Тамара Уладзiмiраўна КРАСНОВА, Мiнскi раён — Не, Тамара Уладзiмiраўна. Сёння прыватызаваць кватэру на льготных умовах воiны-«афганцы» не могуць. — Патлумачце, цi застанецца ў сувязi з прыняццем новага закона аб iльготах права на надбаўку да пенсii ў iнвалiдаў III групы з дзяцiнства? Аляксандра Пятроўна БЯЛЯСНIК, г. Браслаў — Застанецца. Пры гэтым варта нагадаць, што памер такой надбаўкi вызначаны ў 50 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту. А гэта на сёння — 22 390 рублёў. — Маю дваiх дзяцей, пры гэтым адна дачка — iнвалiд з дзяцiнства. Цi змагу я, як мацi, выйсцi на пенсiю ў 50 гадоў? Марыя Уладзiмiраўна КАРАНЬКО, г. Навагрудак — Пайсцi на пенсiю ў 50 гадоў вы, Марыя Уладзiмiраўна, зможаце. Але пры дзвюх умовах. Па-першае, вы павiнны выхоўваць дзiця-iнвалiда на працягу не менш чым 8 гадоў да яго паўналецця. А, па-другое, мець стаж работы не менш чым 20 гадоў. — Атрымлiваю пенсiю за памерлага мужа — лiквiдатара катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Цi захаваецца ў мяне права на такую пенсiю ў сувязi з увядзеннем новага заканадаўства па льготах? Любоў Iванаўна СЯРГЕЕНКА, Добрушскi раён — Пенсiйнае забеспячэнне асобаў, што пацярпелi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама членаў iх сем’яў, рэгулюецца двума дакументамi — Законам ад 22 лютага 1991 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, што пацярпелi ад катастрофы на ЧАЭС» i Дэкрэтам ад 29 красавiка 1999 года № 21 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванню пенсiйнага забеспячэння грамадзян, што пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». Пры гэтым унясенне якiх-небудзь змяненняў у гэтыя дакументы ў частцы пенсiйнага забеспячэння асобаў, што пацярпелi ад аварыi, не плануецца. — Уважлiва прачытаў новы закон аб iльготах, але так i не знайшоў у iм нiчога наконт такой катэгорыi, як ахвяры палiтычных рэпрэсiй. Што з iмi будзе? I яшчэ. Калi чакаць павышэнне пенсii iнвалiду II групы? Мiкалай Аляксандравiч ПТУХАЎ, Салiгорскi раён — Законам ад 14 чэрвеня 2007 года «Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» асобам, што пацярпелi ад палiтычных рэпрэсiй, iльготы не прадугледжаны. Што ж да другога пытання, то тут трэба зноў-такi нагадаць наступнае: падставай для пераразлiку пенсiй па iнвалiднасцi, як i ўсiх iншых працоўных пенсiй, з’яўляецца рост сярэдняй па краiне зарплаты больш чым на 15 працэнтаў. Сярэдняя зарплата за I квартал сёлета склала 632 770 рублёў. Пры гэтым у параўнаннi з III кварталам мiнулага года (даныя менавiта за гэты перыяд сталi падставай для апошняга пераразлiку) сярэднi паказчык заробкаў узрос толькi на 3 працэнты. — Цi мае права iнвалiд II групы, якi пражывае разам з жонкай-пенсiянеркай у прыватным доме, на льготы па аплаце за каналiзацыю? Галiна Уладзiмiраўна ГУРАВА, г. Мiнск — Скiдкi па аплаце камунальных паслуг (у тым лiку — па аплаце каналiзацыi) за iнвалiдамi II групы захавалiся. Аднак прадастаўляецца гэта льгота толькi ў выпадку, калi з iнвалiдам II групы не пражываюць працаздольныя дзецi i iншыя сваякi. — Маёй мацi 80 гадоў. Зараз, як удава ўдзельнiка вайны, яна карыстаецца правам на 50-працэнтную скiдку па аплаце за кватэру. Цi застанецца гэта льгота надалей? Валянцiна ТРАФIМОВIЧ, г. Салiгорск — Не. Ільгота будзе распаўсюджвацца толькi непасрэдна на ўдзельнiкаў вайны. — Я мацi траiх дзяцей, узрост якiх складае 20,16 i 3 гады. Зараз працую ў арандатара, i ў тым лiку — па суботах. Мiж тым, у суботу не працуе дзiцячы садок. У сувязi з гэтым пытанне: цi ёсць у мяне права на дадатковы выхадны? Лiлiя Пятроўна ДОЎГАЯ, Калiнкавiцкi раён — Паводле заканадаўства, права на дадатковы выхадны ў тыдзень маюць толькi шматдзетныя мацi, якiя выхоўваюць траiх i больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, а таксама адзiнокiя мацi, якiя выхоўваюць дваiх i больш дзяцей у такiм жа ўзросце. — Мая дачка мае 3 дзяцей i зараз будуецца з выкарыстаннем iльготнага крэдыту. Патлумачце, калi ласка, якую частку крэдыту ёй павiнны былi спiсаць — 30 або ўсё ж 50 працэнтаў? Ала Леанiдаўна КАЛОША, Нясвiжскi раён — Павелiчэнне памеру пагашэння льготных крэдытаў на будаўнiцтва з 30 да 50 працэнтаў — пакуль толькi прапанова. I канчатковага рашэння на гэты конт яшчэ не прынята. — З’яўляюся непаўналетнiм вязнем вайны i адначасова — iнвалiдам II групы. Патлумачце, якiя льготы застануцца ў гэтых катэгорый? Анатоль Iльiч ГУСЬКОЎ, г. Бабруйск — Пасля ўступлення ў сiлу новага закона за былымi паўналетнiмi вязнямi турмаў, канцлагераў i гета, а таксама за былымi непаўналетнiмi вязнямi iншых месцаў прымусовага ўтрымання ў гады вайны захоўваюцца права на павышэнне памераў пенсiй (100 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту), iльготнае падаткаабкладанне на падставе заканадаўства, права на атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый на будаўнiцтва, рэканструкцыю цi набыццё жылых памяшканняў, а таксама права на бязвыплатную перадачу ва ўласнасць (з улiкам жыллёвай квоты цi сумы квот) займаемых iмi жылых памяшканняў у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы на сябе i на кожнага непрацаздольнага непрацуючага члена сям’i, якi пражывае разам. Аднак апошняя льгота можа быць выкарыстана толькi аднойчы. Што да льгот iнвалiду II групы, то тут пералiк большы. У прыватнасцi, iнвалiды I i II груп пры наяўнасцi рэцэпта i медыцынскага заключэння змогуць карыстацца 90-працэнтнай скiдкай з кошту лекаў i перавязачных матэрыялаў, бясплатным зубапратэзаваннем, забеспячэннем тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi, першачарговым бясплатным санаторна-курортным лячэннем не больш чым раз у два гады (для непрацуючых) цi забеспячэннем пуцёўкамi на ўмовах частковай аплаты ў залежнасцi ад даходу (для працуючых), бясплатным праездам на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту, на мiжгароднiм аўтатранспарце ў межах свайго раёна, бясплатным праездам на прыгарадным транспарце, а таксама (пры ўмове асобнага пражывання ад працаздольных членаў сям’i) 50-працэнтнай скiдкай па аплаце за тэхабслугоўванне i камунальныя паслугi. (Заканчэнне будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсii i працоўнае заканадаўства, магчымасцi прыватызацыi i дзiцячае аздараўленне — на гэтыя і іншыя пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнi
|
|