З кiно, канцэртам i салютам
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Тэлесеткi Беларусь адзначыць Дзень Незалежнасцi 3 лiпеня, але святочны тэлеэфiр стартуе раней — ужо з першага чысла — i будзе насычаны прамымi трансляцыямi мерапрыемстваў, спецыяльнымi праграмамi, канцэртамi i фiльмамi.1 лiпеня Першы канал пакажа тэлеверсiю сольнага канцэрта Аляксея Хлястова «Таму што я кахаю». 2 лiпеня ў эфiры Першага — канцэртная праграма «Далёкiя i блiзкiя 80-я», творчы вечар кампазiтара Кiма Брэйтбурга «Мiнскi бенефiс», канцэрт заслужанага артыста Беларусi Якава Навуменкi «Залатыя песнi», канцэрт удзельнiкаў «Еўрабачання» «Беларусь — 12 балаў». Увечары Першы i спадарожнiкавы канал «Беларусь-ТБ» будуць трансляваць урачысты сход i святочны канцэрт, прысвечаны Дню Незалежнасцi. Таксама 2 i 3 лiпеня будзе паказана адна з найбольш гучных кiнапрэм’ер года — вострасюжэтны серыял «Маёр Ветраў» паводле твораў Мiкалая Чаргiнца. У вячэрнiм эфiры «ЛАДу» — канцэрт «Шэдэўры сусветнага мастацтва ля сцен старажытнай Сафii», а на наступны дзень — канцэрт у дзвюх частках «Ты ў сэрцы маiм, Беларусь». 3 лiпеня па традыцыi Першы, «ЛАД» i «Беларусь-ТБ» у прамым эфiры транслююць ваенны парад i тэатралiзаванае спартыўна-маладзёжнае шэсце. Канцэртная тэлепраграма таксама вельмi насычаная: гэта i выступленне спявачкi Алесi «Разам са сваёй краiнай», i выступленне ў Палацы Рэспублiкi народнага артыста СССР Iосiфа Кабзона, i канцэрт з удзелам беларускiх i iтальянскiх выканаўцаў «Сустрэча сяброў», i заключны гала-канцэрт рэспублiканскай акцыi «За незалежную Беларусь!». Апошнi канцэрт, гэтаксама як акцыю «Спяём Гiмн разам» i святочны салют, гледачы ўбачаць у прамым эфiры. Спецыяльна да Дня Незалежнасцi Белтэлерадыёкампанiя падрыхтавала дакументальны фiльм «О Беларусь, мая шыпшына...» — аповед пра дасягненнi незалежнай краiны на сучасным этапе i перагортванне старонак гiсторыi дзяржавы. Фiльм будзе паказаны на канале «ЛАД».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь адзначыць Дзень Незалежнасцi 3 лiпеня, але святочны тэлеэфiр стартуе раней — ужо з першага чысла — i будзе насычаны прамымi трансляцыямi мера
|
|