21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вадалеям забяспечаны добры настрой, а Шалям — падтрымка сяброў

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Спатрэбiцца вытрымка i самавалоданне. Поспех патрабуе стараннай падрыхтоўкi планаў i праверкi неабходнай iнфармацыi. Не адмаўляйцеся ад дапамогi сяброў, але не разлiчвайце на iх, вы не застрахаваны ад iх нядбаласцi. Бязлiтасна адмятайце непрактычныя рашэннi i адмаўляйцеся ад дзеянняў пры выяўленнi малейшых прыкмет авантурызму. У канцы тыдня можа ўзнiкнуць патрэба ў актыўных дзеяннях i пераменах, але рабiць гэта неабходна вельмi асцярожна. Запланаваны вiзiт да сяброў у сераду лепш адкласцi, а гэты час прысвяцiць дому i сям’i, у iншым выпадку вас чакае сур’ёзны разбор палётаў. Прысвяцiце суботу дзецям.

ЦЯЛЕЦ. Вас будуць чакаць спрыяльныя днi як на рабоце, так i дома. Зараз, выкарыстоўваючы такiя якасцi, як тактычнасць i здаровы сэнс, зможаце дасягнуць сапраўды блiскучых вынiкаў. Добра пойдуць нават папяровыя справы, такiя, як падрыхтоўка розных юрыдычных дакументаў. Пастарайцеся рэальна ацэньваць свае сiлы i магчымасцi i браць на сябе той аб’ём работы, з якiм вы справiцеся без урону для здароўя. У панядзелак будуць вельмi ўдалымi паездкi i камандзiроўкi. Сераду, калi не будзеце адпачываць, прысвяцiце дзелавым сустрэчам i перамовам. Дзень спрыяльны для пошуку новай работы цi дадатковых крынiц даходаў. У суботу i нядзелю будзьце больш умеранымi ў бытавых клопатах.

БЛIЗНЯТЫ. Можа падвярнуцца новая выгадная работа цi дадатковы кароткатэрмiновы заработак. Арыентуйцеся па сiтуацыi i не ўспрымайце гэта як абавязацельствы. Не выключана, што вы палiчыце патрэбным адмовiцца ад прапановы. Службовая дзейнасць можа прынесцi прыемныя сюрпрызы. У сераду варта выбраць якiсьцi пэўны тып дзейнасцi i цалкам прысвяцiць сябе яму, разнастайнасць вам толькi нашкодзiць.

РАК. Лепш за стыльнае адзенне i мадэльную прычоску вас упрыгожаць такiя якасцi, як дыпламатычнасць i цярпенне. Жаданне бачыць свет ля сваiх ног зразумелае, але давядзецца ўсё ж некалькi стрымаць свае апетыты. Стане дастатковым i тое, што вас цэняць i паважаюць людзi, якiя акружаюць. Не забывайцеся пра свой дом, пажадана больш часу прысвяцiць навядзенню парадку, пазбаўцеся ад непатрэбнага хламу i старых рэчаў. У сераду, вырашаючы пытанне з набыткам, парайцеся з блiзкiмi людзьмi.

ЛЕЎ. Тыдзень будзе знамянальны рэкорднай колькасцю цiкавых iдэй, шмат з якiх цалкам дастойны рэалiзацыi, тым больш, што яны могуць стаць прадвеснiкам кар’ернага скачку. У панядзелак можна смела прымаць рашэннi, давяраючы i iнтуiцыi, i асабiстым аналiтычным здольнасцям. Усё будзе складвацца паспяхова i патрабаваць асаблiвага прыкладання сiл, нават рызыка ў гэты дзень апраўданая. Першая палова тыдня прынясе блiскучыя магчымасцi, як кар’ерныя, так i ў плане асабiстага жыцця. А сiмпатыю ў навакольных вы будзеце выклiкаць без асаблiвых намаганняў на працягу ўсяго тыдня.

ДЗЕВА. Давядзецца пабыць дыпламатычным у дачыненнi да навакольных людзей, не варта ўрывацца ў iх унутраны свет без запрашэння. У аўторак вельмi хуткае выкананне вашых жаданняў павiнна насцярожыць. Хутчэй за ўсё, яно не прынясе вам нiчога добрага. Не выключана, што вас проста заманьваюць у пастку. Другая палова тыдня можа стаць добрым момантам для балансiроўкi сямейнага бюджэту. Зможаце значна папоўнiць фiнансавыя запасы. У суботу важна як мага дакладней адносiцца да фiксавання таго, што можа вывалiцца з памяцi — калi штосьцi можна забыць цi згубiць, яно забудзецца i згубiцца.

ШАЛI. Вы самi павiнны расставiць акцэнты на гэтым тыднi. Лепш знiзiць тэмп работы, каб пазбегнуць ператамлення. У сераду не злоўжывайце сваiм уплывам — i перад вамi адкрыюцца новыя магчымасцi. Пастарайцеся зразумець апанен-таў, прыслухайцеся да iх меркавання, магчыма, змянiце ўспрыманне сiтуацыi, якая склалася. Не забудзьцеся зазiрнуць у блiжэйшыя магазiны ў выхадныя для неабходных набыткаў. У суботу звярнiцеся па дапамогу да сяброў, яны зразумеюць i падтрымаюць вас.

СКАРПIЁН. Пастарайцеся не чапляцца за мiнулае, якiм бы блiскучым яно нi падавалася. З’явiцца магчымасць дабiцца поспеху адразу ў двух дыяметральна процiлеглых накiрунках: добра адпачыць i iстотна прасунуцца ў справах. У панядзелак да вас можа трапiць iнфармацыя наконт новай работы. Перш чым згаджацца, неабходна ўсё прадумаць. У сераду не варта засмучацца па дробязях. У суботу лепш не перамяшчацца на вялiкiя адлегласцi.

СТРАЛЕЦ. Удача зараз на вашым баку — будзе паспяховай дзейнасць, якая звязана з выкладаннем, навучаннем, спортам, забавамi. З’явiцца магчымасць падняць свой прафесiйны аўтарытэт, але ўзамен на вас ляжа вялiзная адказнасць. Вам будуць аказваць давер i чакаць падтрымкi i дапамогi. Дапамога блiзкаму — выдатна, але не рабiце гэтага ва ўрон асабiстаму жыццю. Панядзелак — дастаткова спрыяльны дзень для работы, таму скарыстайцеся сiтуацыяй i вылажыцеся па поўнай праграме. У чацвер будуць удалымi паездкi i камандзiроўкi. У пятнiцу магчымыя новыя цiкавыя прапановы. Выхадныя добра было б правесцi на свежым паветры ў адасабленнi, удалечынi ад непатрэбных кантактаў. Пастарайцеся не па- даўляць iнiцыятыву дзяцей.

КАЗЯРОГ. Пажадана запасцiся пэўнай доляй рэалiзму, злёгку стрымаць прафесiйныя амбiцыi i дзейнiчаць больш абачлiва. У сераду не варта правакаваць канфлiктныя сiтуацыi, яны толькi будуць спрыяць страце вашых прафесiйных пазiцый. У чацвер можаце апынуцца ў няпростай сiтуацыi — давядзецца абыходзiць падводныя камянi. У выхадныя парадуйце сябе чым-небудзь, тым больш, што атмасфера, якая вас акружае, будзе спрыяць гарманiзацыi.

ВАДАЛЕЙ. Абстаноўка ў прафесiйнай галiне на рэдкасць спрыяльная для актыўных дзеянняў, а грамадская падтрымка практычна гарантавана. Тыдзень у цэлым спрыяльны, так што чакаецца перавага добрага настрою. Пастарайцеся ставiць перад сабой рэальныя мэты, каб пазбегнуць iлюзiй i наступных расчараванняў. Стабiльнасць вашай кар’еры ў многiм будзе залежаць ад умення дамаўляцца з людзьмi. Калi трэба будзе заключыць важны дагавор, падрыхтуйце ўсё старанна, i кар’ерны рост вам забяспечаны. Толькi нядзеля будзе залежаць ад вашага настрою i пачуцця такту. Асаблiва гэта датычыцца ўзаемаадносiнаў з блiзкiмi людзьмi.

РЫБЫ. Таварыскасць i яркая абаяльнасць дапамогуць наладзiць неабходныя кантакты, знайсцi новыя дзелавыя сувязi i дадатковыя крынiцы даходу. Не ўсе iдэi сустрэнуць разуменне, але ў агульным i цэлым вас будзе чакаць поспех. У панядзелак беражыце добрыя адносiны са старымi сябрамi. У сераду не варта гнацца за мiражамi, лепш пастарайцеся забяспечыць сабе i навакольным упэўненасць у чысцiнi вашых намераў. У выхадныя пажадана трацiць менш на забавы, вельмi хутка гэтыя грошы спатрэбяцца на больш прагматычныя мэты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика