Веласiпеды будуць перакульвацца ў паветры
Iрына ПРЫМАК
Школа беларускага веласпорту мае даўнiя традыцыi: Уладзiмiр Камiнскi i Алег Логвiн сталi алiмпiйскiмi чэмпiёнамi ў 1976 i 1980 гадах, на сусветных першынствах перамагалi Вiктар Быкаў, Iгар Сумнiкаў, Наталля Цылiнская, Зiнаiда Стагурская. Улiчваючы такiя дасягненнi, Беларусь не магла не арганiзаваць свята для ўсiх аматараў веласпорту. Першы мiжнародны велафестываль «Соса Соlа VеlодрайV-2007» пройдзе ў Мiнску побач са сталiчным Палацам спорту 2 чэрвеня (з 14 да 20 гадзiн) i будзе прымеркаваны да Дня Рэспублiкi.
— Гледачы не пашкадуюць, што завiталi да нас, — запэўнiў Аляксандр Слуцкi, дырэктар па маркетынгу беларускай федэрацыi веласпорту. — Для цiкаўных заўважу, што вiдовiшчнасць гарантаваная: нашы веласiпедысты будуць падскокваць на вышыню 5—8 метраў i перакульвацца ў паветры. Такiя трукi даўно выконваюцца ў Заходняй Еўропе. Iмi захапляецца не толькi моладзь, але i тыя, каму за 30. Тым, хто вырашыць стаць сведкам спаборнiцтваў, паведамляю: барацьба будзе весцiся ў дысцыплiнах ВМХ (пераадольванне на веласiпедзе няроўных сферычных канструкцый), МТВ (катанне на горных веласiпедах з натуральнымi перашкодамi) i трыял (катанне па складаных будаўнiчых канструкцыях, па бардзюрах). Нашу краiну на спаборнiцтвах прадставяць Дзмiтрый Джум, Аляксей Шмарлоўскi, Дзянiс Шароў, Максiм Дранчук, Улад Каваленка, Павел Крупскi, Яўген Кунiн, Аляксандр Асташкiн, Павел Руднiцкi i Павел Селiванаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школа беларускага веласпорту мае даўнiя традыцыi: Уладзiмiр Камiнскi i Алег Логвiн сталi алiмпiйскiмi чэмпiёнамi ў 1976 i 1980 гадах, на сусветных пер
|
|