Латышскi фактарФутбол Учора ў швейцарскiм Ньёне прайшла жараб’ёўка двух футбольных еўрапейскiх турнiраў — першага i другога раўндаў Лiгi чэмпiёнаў i першага раўнда Кубка УЕФА. Першымi ўступяць у барацьбу дынамаўскiя каманды ў барацьбе за Кубак УЕФА. Футбалiсты з-пад Буга згуляюць з лiепайскiм «Металургам», а мiнчане — з рыжскiм «Сконта». Першыя сустрэчы, якiя пройдуць 19 лiпеня, нашы правядуць на выездзе. Гульнi ў адказ намечаны на 2 жнiўня. Геаграфiчна найбольш пазнавальным будзе турнiр ў дзеючага чэмпiёна Беларусi БАТЭ, якому ў сапернiкi выпаў кiпрскi «Апаэль». Барысаўчане першую сустрэчу правядуць у гасцях — 31 лiпеня альбо 1 жнiўня. Матч ў Барысаве адбудзецца 7—8 жнiўня.Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ. P.S.У апошнiм матчы 11-га тура футбалiсты барысаўскага БАТЭ разграмiлi ў гасцях мiнскае «Дынама» — 3:0.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў швейцарскiм Ньёне прайшла жараб’ёўка двух футбольных еўрапейскiх турнiраў — першага i другога раўндаў Лiгi чэмпiёнаў i першага раўнда Кубка УЕ
|
|