Размаўляйце. Не шкадуйце...
Надзея НIКАЛАЕВА.
Мясцовая тэлефонная сувязь у Беларусi — адна з самых танных на постсавецкай прасторы.
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемстве «Белтэлекам», тэлефоны стацыянарнай тэлефоннай сеткi маюць у нашай краiне пахвiлiнную тарыфiкацыю 8,05 рубля за адну хвiлiну i штомесячную абаненцкую плату, якая складае 1660 беларускiх рублёў. Для параўнання, у Расii абаненцкая плата ў пераразлiку на беларускiя рублi складае 10.315 рублёў. Ва Украiне i Эстонii — амаль што 9 тысяч, пры гэтым у Эстонii за кожную хвiлiну тэлефонных размоў трэба выкласцi 52,9 рубля. Жыхары Казахстана штомесяц плацяць за тэлефон 8941 рубель. У Малдове абаненцкая плата складае 4222 рублi плюс 16,8 рубля трэба заплацiць за кожную хвiлiну мясцовых перамоў. У Латвii няма фiксаванай абаненцкай платы за тэлефонную сувязь, аднак кожная хвiлiна тэлефонных размоў ацэньваецца ў 96,7 рубля. Мiжгародняя сувязь у Беларусi прадастаўляецца таксама па больш нiзкiх цэнах: 20 рублёў за хвiлiну размоў у межах вобласцi i 41 рубель — у межах краiны. У Расii мiжгароднiя перамовы каштуюць ад 196 да 354 рублёў за хвiлiну, у Малдове — 74 рублi незалежна ад месцазнаходжання населенага пункта, у Латвii — 291, ва Украiне — ад 205 да 256 рублёў за хвiлiну размоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мясцовая тэлефонная сувязь у Беларусi — адна з самых танных на постсавецкай прасторы. |
|