ЧАРНIЦЫ Ў ЛЕСЕ I НА РЫНКУ
Сымон СВIСТУНОВIЧ. Фота аўтара.
За клубнiцамi прыйшла чарга чарнiц, i каб на свае вочы ўбачыць, як яны сёлета ўрадзiлi паехаў у лес за вёску Лесiна, а гэта за 20 км ад Баранавiч. Там вялiкiя абсягi чарнiчнiку i думалася, што набраць ягады праблемы не будзе. На нейкiм кiламетры лясной дарогi ўжо стаяла чатыры аўтамашыны, але ягады ўсiм хапiла б, каб яе не збiралi скрабкамi, якiя маюць падабенства з вiдэльцамi. Месцамi чарнiчнiк моцна пашкоджаны — з галiнак садрана лiсце. Такi збор забаронены, але ў лесе на законы асаблiва ўвагу не звяртаюць. Збiраць чарнiцы цяжкавата, бо яны яшчэ не выспелi i не вельмi адрываюцца ад галiнак. За пару гадзiн назбiраў з кiлаграм i падаўся дамоў — пачала моцна балець спiна. Пашкадаваў, што не прыхапiў з сабой табурэтку — сядзеў бы i наўкол сябе збіраў тыя ягады. А што датычыцца другiх ягад, то за трохлiтровае вядзерца малiны прасiлi 8 тысяч, вядро (10 лiтраў) вiшнi — 18 тысяч, парэчкi (10 лiтраў) — 7 тысяч рублёў. Выходзiць, што чарнiцы — адна з самых дарагiх ягад. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За клубнiцамi прыйшла чарга чарнiц, i каб на свае вочы ўбачыць, як яны сёлета ўрадзiлi паехаў у лес за вёску Лесiна, а гэта за 20 км ад Баранавiч. Там
|
|