Рэканструкцыя будынка тэатра оперы i балета —да снежня 2008 года
Жанна КАТЛЯРОВА, БЕЛТА.
Такое даручэнне даў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi на нарадзе аб ходзе работ па рэканструкцыi будынка тэатра оперы i балета.
Ён даручыў перагледзець тэрмiны правядзення рэканструкцыi ў бок скарачэння. Да 1 верасня гэтага года iнстытут «Белдзяржпраект» павiнен падрыхтаваць дызайн-праект усяго аб’екта. У прыватнасцi, зона для гледачоў комплексу прадугледжвае роспiс столi ў зале, заслоны. Для глядзельнай залы опернага тэатра плануецца распрацаваць эксклюзiўныя крэслы. «У тэатры оперы i балета Беларусi ўсё павiнна быць зроблена лепш, чым у еўрапейскiх тэатрах. Арганiзуйце камандзiроўкi ў Гранд-апера i ў Ла Скала, паглядзiце, як зроблена там», — сказаў прэм’ер-мiнiстр. Сяргей Сiдорскi даручыў таксама павялiчыць колькасць працуючых на аб’екце да 500—600 чалавек i зрабiць больш таннымi частку работ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое даручэнне даў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi на нарадзе аб ходзе работ па рэканструкцыi будынка тэатра оперы i балета. |
|