Пра «базар»: усе падрабязнасцi
Аляксандр ПУКШАНСКI.
Што датычыцца рэалiзацыi бiлетаў. На канцэрт адкрыцця фестывалю iх даўно ўжо прадалi. На тэатральныя пастаноўкi бiлеты можна купiць, як кажуць, па вялiкаму знаёмству. Ды i наогул не на самыя лепшыя месцы. Чарга ля бiлетных кас — добрая прыкмета новага фестывалю.
Больш за 1500 супрацоўнiкаў мiлiцыi i ваеннаслужачых унутраных войскаў з розных рэгiёнаў Беларусi будуць ахоўваць парадак на чарговым фестывалi мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску». Сярод iх будуць i мiлiцыянеры ў цывiльным. Гэта ў 2,5 раза больш, чым у звычайныя днi. Каб сачыць за абстаноўкай на вулiцах, будуць працаваць больш за 100 вiдэакамер назiрання. Аўтобус выцвярэзнiка будзе ездзiць па горадзе з прафiлактычнымi надпiсамi «Медвыцвярэзнiк акажа Вам паслугi. Кошт паслуг 77 000 рублёў. Але падумайце, цi неабходна Вам гэта?». Такiм чынам, мiлiцыянеры спадзяюцца, што грамадзяне будуць абачлiвымi. Дарэчы, як i летась, продаж алкагольнай прадукцыi ў межах 500 метраў ад плошчы Свабоды — цэнтра фестывальных падзей — будзе пад забаронай. Бяздомных на час «базару» iзалююць у спецыяльныя прыёмнiкi. Дарэчы, прапанова карэспандэнта «Звязды» выдаваць пашпарты гэтым грамадзянам будзе разгледжана кiраўнiцтвам УУС Вiцебскага аблвыканкама. А пытанне было зададзена ў сувязi з тым, што прама на вулiцах фестывальнага горада супрацоўнiкi пашпартнай службы будуць рэгiстраваць грамадзян iншых краiн, якiя будуць знаходзiцца ў нас больш за 3 днi i пражываць не ў гатэлях, а ў сяброў, знаёмых i г.д. Мiж iншым, каб iншаземцам было прасцей, у РАУС будуць дзяжурыць разам з мiлiцыянерамi перакладчыкi. А пагранiчнiкi прадэманструюць ступенi абароны галоўнага дакумента на спецыяльных прыборах. Каб даказаць, што несапраўдны пашпарт — бяда для яго ўладальнiка. ДАI рыхтуе сюрпрызы. Пад адкрытым небам прымуць экзамены ў матацыклiстаў, дадуць кансультацыi наконт новых правiлаў дарожнага руху, пытанняў павышэння катэгорыi i г.д. Верталёт ДАI будзе аблятаць фестывальны горад. ДАI актыўна выкарыстае спецыяльныя прыборы назiрання за дарогамi з фiксацыяй фактаў парушэнняў. Цiкава, што мiлiцыянеры будуць i весялiць грамадзян. Так званых няпростых (цяжкiх) падлеткаў, каб яны не бавiлi час бескантрольна, адправiлi ў лагеры пры падраздзяленнях мiлiцыi. Але ж, каб не пазбавiць магчымасцi ўбачыць «базар», арганiзавана прывязуць, пакажуць усё самае цiкавае. Добра, што супрацоўнiкi па справах непаўналетнiх вызваляюцца ад нагрузкi сачыць за парадкам падчас фестывальных мерапрыемстваў нароўнi з калегамi з iншых падраздзяленняў мiлiцыi, а будуць займацца канкрэтна сваёй справай. Харчаванне гасцей базару плануюць арганiзаваць у 32 рэстаранах, кафэ, сталовых. Усяго ў фестывалi бяруць удзел каля 6000 удзельнiкаў i гасцей. Жыць, дарэчы, госцi будуць не толькi ў абласным цэнтры: гатэлях, ды iнтэрнатах, якiх заўсёды ў «базарныя» днi не хапае, але i ў Вiцебскiм i Гарадоцкiм раёнах. Для найбольш важных асобаў прадстаўлены прэстыжны загарадны комплекс «Крупенiна». Ёсць iнфармацыя, што там пераначуе сама Патрыcія Каас. У гатэлях, дзе пабываў наш карэспандэнт, паабяцалi, што кандыцыянеры сёлета працаваць будуць. А летась з гэтым нюансам была праблема, а спякота стаяла такая, што... Уваходы ў амфiтэатр абсталяваны спецыяльнымi рамкамi, як у аэрапортах. Наогул, пытанням забеспячэння бяспекi надаецца зараз самая вялiкая ўвага. Каб нiхто з гледачоў не закрануў у амфiтэатры правады тэлевiзiйнiкаў, яны пракладзены па спецыяльных падземных камунiкацыях. Так што, спадзяёмся, на «базары» будзе ўсё спакойна!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што датычыцца рэалiзацыi бiлетаў. На канцэрт адкрыцця фестывалю iх даўно ўжо прадалi. На тэатральныя пастаноўкi бiлеты можна купiць, як кажуць, па вял |
|