Камунальны крымiнал
Аляксандр ПУКШАНСКI.
Дзве крымiнальныя справы былi ўзбуджаны пасля праверкi дзяржкантролем КУП «Райжылфонд» Аршанскага раёна. Аб гэтым паведамiў «Звяздзе» намеснiк старшынi Камiтэта дзяржкантролю Беларусi — дырэктар Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Сяргей Бараноўскi. У гэтым раёне шмат жылля, якому даўно патрэбны рамонт. У лiку iншага былi выяўлены парушэннi пры выкарыстаннi бюджэтных сродкаў, вылучаных на капiтальны рамонт жылога фонду.
Спецыялiсты Аршанскага мiжраённага камiтэта дзяржаўнага кантролю высветлiлi, што, нягледзячы на стратную работу, толькi летась у памеры 320 мiльёнаў рублёў (у 2005-м — 672 мiльёны), быў куплены службовы аўтамабiль для дырэктара коштам 37 мiльёнаў рублёў. Паводле звестак на студзень 2007-га, у лiку пачатых i не завершаных капiтальным рамонтам былi 5 жылых дамоў, нарматыўныя тэрмiны рамонту якiх перавышалi ад 4 да 17 разоў. Акрамя гэтага 2 дамы, якiя было запланавана капiтальна адрамантаваць у 2005 i 2006 гадах, так i засталiся без рамонту. Як устанавiлi кантралёры, дырэктар i галоўны бухгалтар прадпрыемства не забяспечылi паступленне на асобны рахунак у поўным аб’ёме налiчаных насельнiцтву плацяжоў, прадугледжаных на капiтальны рамонт жылога фонду (у 2005-м трапiла толькi 44 працэнты ад налiчаных, у 2006-м — 52 працэнты). А пры гэтым грамадзянамi толькi летась былi накiраваны 164 звароты па пытаннях капрамонту жылля, кожная восьмая скарга — па праблеме рамонту даху. Адзначалi людзi i няякаснае выкананне ўжо праведзеных работ. Высветлiлася, што з вялiкiмi парушэннямi ажыццяўлялася эксплуатацыя кацельняў. Зафiксаваны высокi ўзровень страт цеплавой энергii, што склала 38 працэнтаў (альбо 113 мiльёнаў рублёў!). Па асобных кацельнях штомесячныя страты цеплавой энергii складалi да 75 працэнтаў ад аб’ёму яе выпрацоўкi. Адна з прычын вялiкiх страт цеплаэнергii — высокая ступень зносу цеплавых сетак (ад 80 да 100 працэнтаў) i iх нездавальняючы стан. Выдадзеныя прадпрыемству летась бюджэтныя грошы на капiтальны рамонт крынiц цеплазабеспячэння, а ўсяго гэта 1,2 мiльярда рублёў, як высветлiлася, былi выкарыстаны неэфектыўна. У казначэйства былi прадстаўлены фальсiфiкаваныя дакументы, i ў вынiку «Райжылфонд» незаконна атрымаў бюджэтныя грошы ў памеры 178,7 мiльёна рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве крымiнальныя справы былi ўзбуджаны пасля праверкi дзяржкантролем КУП «Райжылфонд» Аршанскага раёна. Аб гэтым паведамiў «Звяздзе» намеснiк старшын
|
|