21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аднойчы вечарам, нападпiтку...

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Становiшча са злачынствамi, што датычацца мабiльных тэлефонаў, працягвае абвастрацца.

Паводле iнфармацыi аддзела па раскрыццю злачынстваў у сферы высокiх тэхналогiй УУС Гродзенскага аблвыканкама, калi ў 2005 годзе са сваiмi законнымi гаспадарамi «развiталiся» 2123 «мабiльнiкi» (i гэта толькi па афiцыйных звестках), то летась у вобласцi па фактах злачынных замахаў на мабiльныя тэлефоны было ўзбуджана 2700 крымiнальных спраў. Сярод злачынных прыёмаў пераважаюць крадзяжы (каля 80 працэнтаў). Як сведчыць практыка, найбольшыя шанцы расстацца са сваiм «мабiльнiкам» у чалавека, якi спачатку вып’е, затым пойдзе на дыскатэку альбо ў рэстаран, пакiне тэлефон на столiку, калi пойдзе пакурыць, а познiм вечарам па дарозе дамоў паверыць просьбе выпадковага прахожага пазычыць яму на хвiлiну тэлефон, каб пазванiць любiмай бабулi.

Што рабiць, калi тэлефон згублены альбо ўкрадзены? У аддзеле па раскрыццю злачынстваў у сферы высокiх тэхналогiй УУС Гродзенскага аблвыканкама раяць перш за ўсё заблакiраваць выходныя званкi, пазванiўшы ў аддзел абслугоўвання вашага аператара. Калi ж вы заблакiравалi выходныя званкi не адразу, то вазьмiце дэталiзацыю, каб даведацца, цi званiлi i куды з вашага тэлефона. Паспрабуйце таксама пазванiць на свой тэлефон, магчыма яго проста вернуць за ўзнагароджанне. I, канешне, трэба знайсцi магчымасць неадкладна паведамiць аб здарэннi ў мiлiцыю i пастарацца правiльна апiсаць прыкметы зламыснiка.

Нажыць праблему вы рызыкуеце i ...набыўшы тэлефон з рук. Трубка можа аказацца крадзенай альбо працаздольнай толькi на кароткi тэрмiн. Таму пры пакупцы варта звярнуць увагу на камплектнасць: цi родныя акумулятар i зараднае ўстройства, цi ёсць дакументы? Калi вас у гэтым не пераканалi, то не выключана нейкая крымiнальная падаплёка.

Па адрасу www.onliner.by/imei/index.php у Iнтэрнэце размешчаны так званы Blacklist, альбо база даных згубленых цi ўкрадзеных тэлефонаў. Тут можна праверыць IMEI «мабiльнiка», каб пераканацца, што трубка не значыцца сярод крадзеных i нiхто не зможа прад’явiць свае правы на яе ў будучым. У выпадку, калi тэлефон згублены альбо ўкрадзены, пазначце нумар IMEI свайго тэлефона (ён знаходзiцца на каробцы цi ў гарантыйным талоне) у гэтай базе. Мажлiва, праз нейкi час ён недзе «ўсплыве». Веданне IMEI «мабiльнiка» iстотна дапаможа i праваахоўным органам у яго вышуку.

I яшчэ адна парада. Раскажыце сваiм дзецям, як не трэба весцi сябе на вулiцы альбо ў гасцях, каб захаваць тэлефон. А таксама, канешне, адпаведныя нормы не iгнаруйце i самi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Становiшча са злачынствамi, што датычацца мабiльных тэлефонаў, працягвае абвастрацца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика