Варажбой на вянках i сустрэчай з богам Перуном будзе адзначана ў Мiнску старажытнае свята Купалле
Кар. БЕЛТА.
Яркае тэатралiзаванае прадстаўленне з элементамi народных абрадаў, прысвечанае старажытнаму язычнiцкаму святу Купалле, адбудзецца ўвечары 6 лiпеня ў беларускай сталiцы ў парку iмя 900-годдзя Мiнска. Аб гэтым расказаў начальнiк аддзела культуры Заводскага раёна Эдуард Багдановiч.
Купалле, якое належыць да лiку самых шануемых у iндаеўрапейскiх народаў, асаблiва ў моладзi, разгульных святаў у годзе, у сталiцы таксама будзе адзначана маштабна i цiкава. Сёлета святкаванне прымеркавана да 125-годдзя класiкаў беларускай лiтаратуры Янкi Купалы i Якуба Коласа. Свята пачнецца ў 19 гадзiн i для зручнасцi гараджан будзе арганiзавана на трох пляцоўках — ля ўваходу ў парк i на беразе Чыжоўскага вадасховiшча. «На сцэнiчна-абрадавай пляцоўцы будуць гучаць традыцыйныя купальскiя песнi, будзе варажба на вянках. А па воднай гладзi ўрачыста прыбудзе бог Пярун», — адзначыў Эдуард Багдановiч. На другой пляцоўцы песнi на вершы Купалы i Коласа выканаюць Купала i Купалiнка. Не абыдзецца i без традыцыйных прадстаўнiкоў нячыстай сiлы — чарцей i вадзяных, якiя будуць перашкаджаць правядзенню свята. Будзе раскладзена вогнiшча. А на спартыўнай пляцоўцы дзецi i дарослыя змогуць папрактыкавацца ў спартыўных гульнях. Акрамя таго, падрыхтавана вялiкая i цiкавая культурная праграма. Удзел у ёй возьмуць лепшыя творчыя калектывы Заводскага раёна. Таксама з канцэртам выступяць папулярныя выканаўцы беларускай эстрады. У праграме свята — катанне на понi. лодках, атракцыёны. Купалле парадуе i багатымi гандлёвымi радамi. Усяго ў парку будзе працаваць каля 30 гандлёвых кропак, дзе гасцям прапануюць шашлыкi, гарачыя блiны i iншыя стравы. Завершыцца свята дыскатэкай i феерверкам. Святкаванне Купальскай ночы ў Заводскiм раёне праводзiцца ўжо ў 13-ты раз. Як правiла, яго наведваюць каля 50 тыс. чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яркае тэатралiзаванае прадстаўленне з элементамi народных абрадаў, прысвечанае старажытнаму язычнiцкаму святу Купалле, адбудзецца ўвечары 6 лiпеня ў б |
|