«Для ўсiх узорнай будзь газетай!..»
Таццяна ПАДАЛЯК.
Днямi ў рэдакцыю завiтаў Рэм Iосiфавiч Вадэйка, ганаровы прафесар кафедры псiхалогii Белдзяржунiверсiтэта. Расказаў, што даўно збiрае матэрыялы па гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны, у тым лiку па гiсторыi падпольнай «Звязды».
Нягледзячы на тое, што не ваяваў (ён 1928 года нараджэння), у Рэма Iосiфавiча да вайны асаблiвыя рахункi. Старэйшы брат Аркадзь у 1940 годзе скончыў школу ў Мiнску, а калi пачалася вайна, быў ужо студэнтам Маскоўскага iнстытута iнжынераў сувязi. У кастрычнiку 1941-га быў залiчаны ў лыжны батальён радыстам. Апошнi лiст ад яго датаваны 31 снежня 1941 года. Аркадзь Вадэйка назаўсёды застаўся 18-гадовым. Рэм Iосiфавiч прыйшоў у рэдакцыю не з пустымi рукамi. Сваёй любiмай газеце «Звязда» ён прысвяцiў верш. «Звязда!» Ты маеш сваёй мэтай Праз цернi весцi люд да зораў. Для ўсiх узорнай будзь газетай, Вядзi да светлых нас прастораў! Шчыра дзякуем за добрыя словы, цёплыя пачуццi. Яны дарагога каштуюць...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў рэдакцыю завiтаў Рэм Iосiфавiч Вадэйка, ганаровы прафесар кафедры псiхалогii Белдзяржунiверсiтэта. Расказаў, што даўно збiрае матэрыялы па гiс |
|