21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

КАБ НЕ «СЦIСКАЛА» НI СПIНУ, НI ГАЛАВУ

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На «прамой лiнii» дзяжурылi Святлана БАРЫСЕНКА, Вольга ШАЎКО.

Астэахандроз пазваночнiка значна памаладзеў. А ўсё таму, што з дзяцiнства мы перастаём быць фiзiчна актыўнымi. Гульнi на свежым паветры, працяглыя пешыя прагулкi, фiзiчныя практыкаваннi ранiцай i на працягу дня замяняюцца пастаянным сядзеннем за кнiгамi цi камп’ютарам. У вынiку не могуць сфармiравацца тыя групы мышцаў, якiя ўмацоўвалi б пазваночнiк. Калi той, у каго балiць спiна, упэўнены, што iснуюць нейкiя цуд-таблеткi цi мазi, то ён, мякка кажучы, памыляецца. Астэахандроз пазваночнiка сведчыць аб неабходнасцi хутчэйшай змены ладу жыцця. Радыкальнае лячэнне прызначаецца толькi ў перыяд абвастрэння! Галоўная ж задача хворага — спынiць прагрэсаванне захворвання, для чаго неабходна памяняць рухальны стэрэатып: правiльна сядзець падчас работы за пiсьмовым сталом, спаць пераважна на баку цi на спiне, штодня займацца фiзкультурай, плаваць, рабiць вытворчую гiмнастыку. Толькi сiстэматычнае выкананне гэтых рэкамендацый, а не пошук радыкальнага медыкаментознага сродку можа наблiзiць хворага да вырашэння праблемы. Што датычыцца спецыяльных практыкаванняў для пазваночнiка, то з iмi хворага павiнен азнаёмiць спецыялiст. Таму што пры пэўных разнавiднасцях астэахандрозу хвораму нельга выконваць тыя цi iншыя рухi. Скажам, у адным выпадку варта плаваць кролем, а ў другiм — брасам, адным нельга iграць у тэнiс, а другiм — у валейбол i г.д.

Адной з самых распаўсюджаных скаргаў на прыёме ў неўролага застаецца скарга на галаўны боль. З гэтым прыходзiць кожны чацвёрты пацыент. Галаўны боль можа насiць арганiчны характар, калi ён звязаны з сасудзiстым паражэннем, пухлiнай, запаленчым працэсам — мiненгiтам цi энцэфалiтам. Аднак вельмi часта ён абумоўлены iмклiвым тэмпам жыцця, перагрузкамi i стрэсамi. Спецыялiсты называюць такi боль «галаўным болем напружання». Гэта функцыянальнае змяненне можна перамагчы толькi шляхам нармалiзацыi рабочага рэжыму i адпачынку, з дапамогай фiзiятэрапii, напрыклад, водных працэдур, санаторнага лячэння. Медыкаментознае лячэнне ў абодвух выпадках — спецыфiчнае. Таму нельга спадзявацца, што ад галаўнога болю можна пазбавiцца дзякуючы бескантрольнаму ўжыванню анальгiну, аспiрыну, цытрамону. Па-першае, так можна нашкодзiць страўнiку, а па-другое, такiм чынам можна пазбавiцца толькi канкрэтнага сiмптому, але не захворвання, якое яшчэ належыць выявiць спецыялiсту. Нельга забываць, што галаўны боль — гэта сiмптом розных захворванняў!

На пытаннi ўсiх, хто дазванiўся ў рэдакцыю падчас яшчэ адной нашай медыцынскай «прамой лiнii», адказала загадчыца неўралагiчнага аддзела Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогii i нейрахiрургii, галоўны пазаштатны неўролаг Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама, кандыдат медыцынскiх навук Ганна АСТАПЕНКА.

— Добры дзень, Ганна Вiктараўна. Я званю з Мiнска, мяне завуць Вiталь Захаравiч. Я перанёс iнсульт, лячыўся ў бальнiцы хуткай дапамогi. Але зараз у мяне моцна балiць правая нага, лiтаральна ўся ступня нямее, боль iдзе ажно да калена. Як мне быць?

— Вы самастойна ходзiце?

— Хаджу з кавенькай.

— Давайце зробiм так, Вiталь Захаравiч. Вы прадыктуеце мне свой адрас i нумар раённай палiклiнiкi, а я звяжуся з вашымi дактарамi i абмяркую з iмi, што можна дабавiць да вашага лячэння, каб гэтыя болi зменшыць. А потым з палiклiнiкi вам паведамяць, што рабiць далей.

— Нясвiж турбуе, Вера Iосiфаўна. У нас такая праблема. Вельмi хварэе нявестка. У яе болi ў шыi. Ляжала ў абласной бальнiцы, яе абследавалi, рабiлi пункцыю, прызначылi лячэнне. Але паляпшэння няма.

— У яе ёсць на руках выпiска з абласной бальнiцы?

— Так.

— Скажыце мне, па якiм тэлефоне з вамi звязацца. Вам ператэлефануюць i запросяць вашу нявестку на кансультацыю ў Рэспублiканскi цэнтр неўралогii i нейрахiрургii.

— Званю з Чэрвеньскага раёна. Мой дыягназ — сiндром пазваночнай артэрыi. Штогод праводжу курсы лячэння. Аднак моцныя болi ў патылiцы не праходзяць. Як мне лячыцца далей?

— Гэтыя курсы лячэння вы праводзiце ў перыяд абвастрэння цi гэта ў вас прафiлактычныя курсы?

— У асноўным прафiлактыка.

— Справа ў тым, што такое лячэнне прызначаецца ў перыяд абвастрэння. А калi сiтуацыя дастаткова стацыянарная, то вялiкага сэнсу ў прызначэннi гэтых прэпаратаў з мэтай прафiлактыкi я не бачу. У якасцi прафiлактычных мераў уздзеяння на сам шыйны астэахандроз я парэкамендавала б наступнае. Штодзённае выкананне комплексу практыкаванняў для шыйнага аддзела пазваночнiка. Iх павiнен паказаць спецыялiст. Калi ў вас работа звязана са змяненнямi паставы галавы (нахiленне, паварот), то на працягу працоўнага дня трэба рабiць рэгулярныя перапынкi праз 30—50 хвiлiн. I хвiлiн 5—10 рабiць рухi ў шыйным аддзеле пазваночнiка ў вобласцi плечавога сустава. Гэта будзе садзейнiчаць таму, каб пастаянныя болi ў вобласцi шыi, патылiцы вас не турбавалi.

Пры сiндроме пазваночнай артэрыi важна, як ляжыць ваша галава падчас сну. Катэгарычна забараняецца спаць на жываце. Пажадана, каб хворы спаў на баку цi спiне, але без выражанага згiнання, галава не павiнна закiдвацца. Перыядычна можна праходзiць курсы масажу. Мы звычайна рэкамендуем масаж плечавога пояса i каўняровай зоны. На карысць пойдзе i курс санаторнага лячэння.

— Турбую вось па якой прычыне. Мне рабiлi здымак i выявiлi астэапароз, зрушэнне пазванка. Маецца таксама астэахандроз. Адчуваю вельмi моцныя болi. Што трэба рабiць у гэтай сiтуацыi?

— Захоўваць рухальны рэжым. Вам трэба пазбягаць пераноскi цяжкiх грузаў. Трэба iмкнуцца не пераносiць грузы перад сабой на сагнутых цi выцягнутых руках, бо гэта часта з’яўляецца прычынай абвастрэння боляў. Калi вам трэба ўстаць з ложка, то спачатку варта павярнуцца на бок, апусцiць ногi i рукамi дапамагчы сабе ўстаць. Iнакш кажучы, трэба максiмальна разгружаць свой пазваночнiк. Улiчваючы наяўнасць астэапарозу, вам трэба параiцца з тэрапеўтам цi эндакрынолагам у адносiнах да прыёму групы прэпаратаў кальцыю.

У перыяд узмацнення боляў варта прымаць нестэроiдныя процiзапаленчыя прэпараты: дыклафенак, найз. Добра прымаць фiзiятэрапiю. Калi ў вас няма процiпаказанняў, то гэта можа быць ультрагук цi iмпульсныя працэдуры, аднак якiя менавiта, вырашыць ваш доктар.

— Чэрыкаў на провадзе. Скажыце, цi можа быць звязана моцнае галавакружэнне з астэахандрозам. I якое лячэнне ў гэтым выпадку патрэбна?

— Можа быць звязана. Пры гэтым рэкамендуецца рабiць фiзiяпрацэдуры. Можа быць прызначана медыкаментознае лячэнне. Катэгарычна забараняецца спаць на жываце, калi бываюць галавакружэннi, звязаныя з астэахандрозам. Для прафiлактыкi спецыялiст павiнен вам паказаць комплекс практыкаванняў, якiя вы будзеце рабiць кожны дзень, бо прычына галавакружэнняў схавана ў шыйных пазванках.

— Тэлефаную з Салiгорскага раёна. Мяне завуць Леанiд Васiльевiч. У мiнулым годзе перанёс невялiкi iнсульт. Пасля выпiскi прымаў прэпараты. Звярнуўся з просьбай аб выдзяленнi пуцёўкi ў санаторый. Патрэбна была даведка аб здароўi, аднак у Старобiнскай бальнiцы (2-я раённая бальнiца г. Салiгорска знаходзiцца ў Старобiне) сказалi, што мне процiпаказана санаторна-курортнае лячэнне. Чаму? Я сам сябе абслугоўваю, жыву адзiн, хаджу нармальна, толькi правая рука дрэнна дзейнiчае. Скажыце, калi ласка, маю я патрэбу ў санаторным лячэннi цi не?

— Я думаю, магчыма, у вас яшчэ не прайшоў пэўны перыяд рэабiлiтацыi пасля iнсульту, i таму ўрачы не могуць пакуль адправiць вас у санаторый. Справа ў тым, што ёсць дакладна вызначаныя загады аб парадку накiравання хворых у санаторыi. У iх указана, у якi перыяд пасля перанесенага iнсульту хворага можна накiроўваць у санаторна-курортныя ўстановы. Таму вам адмоўлена. Праходзьце пакуль лячэнне па наступствах iнсульту, а праз нейкi час вы можаце зноў паставiць пытанне аб магчымым накiраваннi вас у санаторый.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Астэахандроз пазваночнiка значна памаладзеў. А ўсё таму, што з дзяцiнства мы перастаём быць фiзiчна актыўнымi. Гульнi на свежым паветры, працяглыя пеш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика