Выдавецкая справа Беларусi: навiнкi айчыннага кнiгавыдання
Таццяна ДАНIЛУШКIНА.
Гэтай тэме была прысвечана прэс-канферэнцыя намеснiка мiнiстра iнфармацыi, старшынi журы нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнiгi» Iгара Лапцёнка.
Iгар Лапцёнак падвёў вынiкi дзейнасцi за паўгоддзе 646 зарэгiстраваных выдавецкiх арганiзацый. Iмi выдадзена амаль 6,5 тыс. кнiг i брашур, што крыху менш у параўнаннi з леташнім. Найбольшым попытам у чытача, як паказваюць сацыялагiчныя даследаваннi, карыстаецца вучэбна-метадычная i даведачная лiтаратура. Былi закрануты i сучасныя праблемы выдавецкай сферы. Напрыклад, памяншэнне тыражоў пры павелiчэннi колькасцi назваў выданняў. Таксама намеснiк мiнiстра iнфармацыi выказаў заклапочанасць i тым, што зараз выдаецца вельмi мала беларускамоўнай лiтаратуры для дзяцей. На канферэнцыi былi падведзеныя вынiкi 47-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнiгi». Пераможцы вызначалiся ў дванаццацi намiнацыях: «Лепшае лiтаратурна-мастацкае выданне» — Мiкола Гусоўскi «Песня пра зубра» выдавецтва «Мастацкая лiтаратура»; «Лепшы падручнiк» — «Геаграфiя Беларусi» 10 клас. («Народная асвета»); «Лепшае вучэбнае выданне» — вучэбна-метадычны комплекс па кiтайскай мове для 1-га класа А.П. Панiматка («Вышэйшая школа»); «Лепшы фотаальбом» — А. Варавва, А. Рак «Сэрца Беларусi — Мiншчына» (выдавецтва «Рыфтур»); «Лепшая дзiцячая кнiга» — Р. Баравiкова «Казкi астранаўта» («Лiтаратура i мастацтва»); «Лепшае даведачнае выданне» — «Мiфы народаў свету» (выдавецтва «Харвест»); «Лепшае выданне па выяўленчаму мастацтву» — «Напалеон Орда» («Беларусь»); «Лепшае навуковае выданне» — А.I. Лакатко «Гiсторыка-культурныя ландшафты Беларусi» («Беларуская навука»); «Лепшае энцыклапедычнае выданне» — «Блакiтны скарб Беларусi» (выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя iмя П. Броўкi»); «Лепшае навукова-папулярнае выданне» — Е.В. Малашэвiч «Мiнск. Кнiга жыцця» (Мiнская фабрыка каляровага друку); «Лепшае масава-палiтычнае выданне» — «Сучасная Беларусь». Т. 1—3 («Беларуская навука»); «Лепшае духоўна-асветнiцкае выданне» — «Бiблiя для дзяцей» («Харвест»). Спецыяльныя намiнацыi: «Выдавецкi дэбют» — «Паштовыя маркi РБ — 2006» (Белпошта); «За ўвасабленне наватарскай iдэi» — «Чарнобыль» («Рыфтур»). У новай намiнацыi «За прапаганду чытання» першым пераможцам стала перадача «Слова пiсьменнiка» на канале «Лад». Залаты фалiянт i Дыплом Францыска Скарыны атрымала кнiга «Мама, мацi, матуля...» выдавецтва «Мастацкая лiтаратура».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтай тэме была прысвечана прэс-канферэнцыя намеснiка мiнiстра iнфармацыi, старшынi журы нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнiгi» Iгара Лапцёнка. |
|