У ВАЛОЖЫНЕ ПАЎСТАЎ ПОМНIК СЛУЗЕ БОЖАМУ ПАЎЛУ II
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Помнiк вышынёй два з паловай метры Папе Яну Паўлу II, якi ўжо ўсталяваны ля сцен валожынскага касцёла XVII стагоддзя, будзе ўрачыста адкрыты 7 лiпеня. Помнiк папе-славянiну, якi 27 гадоў займаў прастол Святога Пятра i за прызнанне святым якога зараз моляцца католiкi ўсяго свету, усталяваны ў Валожыне па iнiцыятыве i на ахвяраваннi вернiкаў i пры падтрымцы мясцовых уладаў i пасольства Польшчы. Гэта фiгура Папы, якi бласлаўляе паству. Валожынскi помнiк стане другiм помнiкам Вялiкаму Папе ў Беларусi. Першы быў усталяваны 15 жнiўня 2005 года ў Мосары. Апоўднi ў парафiяльным касцёле Святога Юзафа распачнецца святая Iмша з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Беларусi Марцiна Вiдавiча i Апостальскага Адмiнiстратара Мiнска-Магiлёўскай архiепархii бiскупа Антонi Дзям’янкi. Пасля Iмшы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё помнiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помнiк вышынёй два з паловай метры Папе Яну Паўлу II, якi ўжо ўсталяваны ля сцен валожынскага касцёла XVII стагоддзя, будзе ўрачыста адкрыты 7 лiпеня.
|
|