ПЕШШУ НА АПЕНIНЫ
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Двое грамадзян Малдовы ў пошуках лепшай долi пешшу накiравалiся ў Iталiю.
Паводле звестак Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў Беларусi, вандроўнiкаў затрымалi ў Пружанскiм раёне. Яны не мелi пры сабе анiякiх дакументаў i шчыра прызналiся памежнiкам, што планавалi нелегальна перасячы беларуска-польскую мяжу. А канчатковым пунктам падарожжа незаконных мiгрантаў была сонечная Iталiя, дзе яны спадзявалiся ўладкавацца на грашавiтую працу. Яшчэ адзiн нелегальны «кандыдат у гастарбайтэры» быў затрыманы на беларуска-польскай мяжы. Жыхар Дагестана з абрыўкам мапы аўтамабiльных дарог у руках планаваў незаконна перасячы мяжу i асесцi ў якой-небудзь заможнай краiне Еўрасаюза. Усе парушальнiкi змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання i пасля адмысловых праверак будуць дэпартаваны дадому.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое грамадзян Малдовы ў пошуках лепшай долi пешшу накiравалiся ў Iталiю. |
|