РАЗГУЛЯЛIСЯ «ЧЫРВОНЫЯ ПЕЎНI»
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
За першыя тры днi лiпеня на Гомельшчыне адбылося дзесяць пажараў, якiя ўзнiклi па розных прычынах. На жаль, не абышлося без чалавечых ахвяраў. Так, у вёсках Малыя Аўцюкi Калiнкавiцкага i Азершчыне Рэчыцкага раёнаў загiнулi два мужчыны 39 i 64 гадоў. Яны курылi ў сваiх ложках.
Неасцярожнае абыходжанне з агнём прывяло да знiшчэння хаты ў вёсцы Якiмаўка Рэчыцкага раёна, дзе службе МНС удалося адваяваць у «чырвонага пеўня» тры хлявы i гараж. Пагрозу жылому дому i гаражу ад пажару адвялi яе работнiкi ў вёсцы Шчадрын Жлобiнскага раёна, дзе загарэлася лазня аднаго жыхара. Цалкам згарэў дах хаты ў вёсцы Iванава Лельчыцкага раёна, у якi ўдарыў маланкавы разрад. А вось у Нароўлi i вёсцы Гранаўка Рэчыцкага раёна, згодна з папярэднiмi данымi, нехта спрабаваў спалiць дзве хаты, якiя часткова пашкоджаны. Згарэць поўнасцю iм не далi эмчаэсаўцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першыя тры днi лiпеня на Гомельшчыне адбылося дзесяць пажараў, якiя ўзнiклi па розных прычынах. На жаль, не абышлося без чалавечых ахвяраў. Так, у |
|