АБРАБАВАЛI IНВАЛIДАЎ I ДЗЯЦЕЙ...
Кацярына ГУСЕВА, «Мiнск-Навiны».
Супрацоўнiкi мiлiцыi шукаюць двух грамадзян, якiя падазраюцца ў прысваеннi гуманiтарнай дапамогi, прызначанай дзiцячым дамам i дамам iнвалiдаў.
Як расказала старшы iнспектар групы iнфармацыi i грамадскiх сувязяў упраўлення ўнутраных спраў Фрунзенскага раёна Веранiка Стрэльская, з лютага па сакавiк гэтага года два супрацоўнiкi Мiнскай гарадской арганiзацыi «Таварыства садзейнiчання органам унутраных спраў «Вiцязь» на тэрыторыi пункта мытнага афармлення ў Кунцаўшчыне Мiнскай рэгiянальнай мытнi прысвоiлi гуманiтарную дапамогу. Агульная сума скрадзеных рэчаў склала больш за 18 мiльёнаў рублёў. Затрымаць падазроных пакуль не ўдалося. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi мiлiцыi шукаюць двух грамадзян, якiя падазраюцца ў прысваеннi гуманiтарнай дапамогi, прызначанай дзiцячым дамам i дамам iнвалiдаў.
|
|