«Арсенал» у грузавым адсеку
Партыю прыладаў для палявання i рыбалоўства спрабаваў незаконна ўвезцi ў краiну вадзiцель аднаго з аўтатранспартных прадпрыемстваў Брэста.
Як паведамiлi ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi, кантрабандыст прыхаваў у грузавым адсеку аўтамабiля збройную алiву, маскiровачную сетку, стэнд для стральбы, рыбалоўныя снасцi i нават муляж каня. Усяго супрацоўнiкi мытнi «Заходнi Буг» налiчылi ў «складзе» 25 найменняў iмпартных прыладаў для палявання i рыбалоўства агульным коштам 78,2 мiльёна рублёў. Тавар канфiскаваны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партыю прыладаў для палявання i рыбалоўства спрабаваў незаконна ўвезцi ў краiну вадзiцель аднаго з аўтатранспартных прадпрыемстваў Брэста. |
|