На наступным тыднi зноў спякота +34
Сяргей КУРКАЧ.
Пасля працяглага перыяду зацяжных дажджоў у нашу краiну вяртаецца летняе надвор’е, паведамiлi рэдакцыi спецыялiсты Рэспублiканскага гiдраметцэнтра. Ужо сёння асноўныя цыклоны адыдуць убок i будуць «чапляць» нашу тэрыторыю толькi франтальнымi раздзеламi. Таму ў суботу i нядзелю нас будуць турбаваць месцамi выключна летнiя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў выхадныя ўначы 9—14, удзень 20—26 градусаў, у нядзелю па паўднёваму захаду — да 27—29 градусаў.
Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня на тэрыторыю Беларусi завiтае даволi моцны антыцыклон з боку Заходняй Еўропы, дзе ён нарадзiўся ў зоне вельмi цёплага паветра. Антыцыклон прынясе спякоту i да нас. Чакаецца, што ўжо ў аўторак тэмпература паветра павялiчыцца да 27—32 градусаў, а ў Брэсцкiм i Гродзенскiм рэгiёнах — да 34 цяпла. Спецыялiсты гарадской службы паведамiлi, што ў сталiцы ў гэты дзень будзе прыпякаць не менш як да 30 градусаў. На думку экспертаў, спякотнае надвор’е захаваецца i 18 лiпеня, калi ў заходнiх раёнах краiны чакаюцца навальнiчныя дажджы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля працяглага перыяду зацяжных дажджоў у нашу краiну вяртаецца летняе надвор’е, паведамiлi рэдакцыi спецыялiсты Рэспублiканскага гiдраметцэнтра. Уж |
|