Манеты Нацбанка — адны з лепшых у свеце
Ала МАЧАЛАВА.
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi, мастацкую вартасць памятных манет Нацбанка сёлета высока ацанiлi на нумiзматычных конкурсах у блiзкiм i далёкiм замежжы.
Так, у конкурсе, арганiзаваным амерыканскiм выдавецтвам «Краузэ Паблiкейшнс», удзельнiчала 77 манет з 34 краiн свету, а манетай з найлепшым мастацкiм рашэннем прызналi працу Святланы Заскевiч — «Вялiкдзень». Яе цёзка па прозвiшчу Някрасава займалася афармленнем манеты «Тысяча i адна ноч», якой прысудзiлi пачэснае другое месца «за ўражваючую камбiнацыю характэрных элементаў усходнiх казак на рэверсе i рамантычную выразнасць на аверсе манеты» на конкурсе ў iтальянскiм горадзе Вiчэнца. Конкурс манет краiн СНД i Балтыi «Манетнае сузор’е-2007», якi ладзiўся па iнiцыятыве расiйскага выдавецтва «Вадзяны знак» упершыню прынёс перамогу памятнай манеце Нацбанка «Сокал-падарожнiк» (працы мастачкi Святланы Някрасавай) у намiнацыi «Залатая манета года». Нагоду для гонару дадае i склад конкурснай камiсii, куды ўвайшлi спецыялiсты ў галiне нумiзматыкi з Эрмiтажа, Рускага музея, Дзяржаўнага гiстарычнага музея. Усе гэтыя перамогi — належная ўзнагарода руплiвай працы спецыялiстаў Нацбанка, якiя эксперыментуюць i ў тэхналогii вытворчасцi манет, i ў дызайнерскiм аздабленнi. За 10 гадоў такой дзейнасцi было выпушчана ў абарот 90 найменняў памятных манет, прычым у 2005 годзе манеты Нацбанка ўпершыню былi прызнаны найлепшымi ў свеце. Спадзяёмся, што i ў далейшым беларускiя манеты чакаюць толькi перамогi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi, мастацкую вартасць памятных манет Нацбанка сёлета высока ацанiлi на нум |
|