«Мама, тата, я — цвярозая сям’я»
Аляксандр ПУКШАНСКI.
Упраўленне прафiлактыкi УУС Вiцебскага аблвыканкама, Вiцебскi гаркам БРСМ i аддзел адукацыi правялi на плошчы «Перамогi» ў абласным цэнтры конкурс дзiцячага малюнку на асфальце «Мама, тата, я — цвярозая сям’я».
Свае мастацкiя здольнасцi прадэманстравалi каля 50 навучэнцаў школ, а таксама валанцёры лагера БРСМ «Вiцязь». Узрост большасцi канкурсантаў — 7 гадоў. Перамаглi Наталля Канцыян, Вiталiй Ветрын, брат i сястра Влад i Лера Шульц. Яны атрымалi дыпломы ад кiраўнiка мiлiцыi рэгiёна i каштоўныя падарункi. Не засталiся без сувенiраў на памяць i iншыя маленькiя мастакi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне прафiлактыкi УУС Вiцебскага аблвыканкама, Вiцебскi гаркам БРСМ i аддзел адукацыi правялi на плошчы «Перамогi» ў абласным цэнтры конкурс дзi |
|