21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Курс беларускага рубля ў першым паўгоддзi быў стабiльны

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб вынiках работы банкаўскай сiстэмы краiны за першае паўгоддзе 2007 года Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 12 лiпеня далажыў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.

У першым паўгоддзi выкананы ўсе асноўныя паказчыкi, закладзеныя ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi на гэты год. Курс беларускага рубля заставаўся стабiльным, яго дэвальвацыя да долара ЗША склала ўсяго 0,2 працэнта, да расiйскага рубля — 2,43 працэнта, што знаходзiцца ў межах прагнозных паказчыкаў. Паводле слоў Пятра Пракаповiча, устойлiвасць курсу беларускага рубля заснавана на эфектыўнай рабоце эканомiкi. Валютная выручка за 6 месяцаў 2007 года ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года вырасла на 19,8 працэнта. Золатавалютныя рэзервы павялiчылiся на $1,189 млрд i дасягнулi $2,942 млрд. Такiм чынам, золатавалютныя рэзервы Беларусi ўшчыльную наблiзiлiся да адзнакi $3 млрд. Як адзначыў старшыня праўлення Нацбанка, гэта сведчыць аб стабiльнасцi курсу нацыянальнай валюты.

Прагнозныя паказчыкi па росту iндэкса спажывецкiх цэн таксама выконваюцца: за першае паўгоддзе ён склаў 103,6 працэнта. У цэлым за год, паводле слоў Пятра Пракаповiча, iнфляцыя будзе не больш як 8 працэнтаў. Прэзiдэнту таксама было даложана аб рабоце плацежнай сiстэмы краiны, працэнтнай i крэдытнай палiтыцы.

Адзначаны значны рост крэдытных рэсурсаў: аб’ём крэдытаў рэальнаму сектару эканомiкi ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года павялiчыўся амаль у 1,6 раза. Плацежная сiстэма рэспублiкi працуе ўстойлiва. Нацбанк па-ранейшаму забяспечвае прывабнасць укладанняў у беларускiх рублях: з лiпеня пачалося паступовае знiжэнне стаўкi рэфiнансавання, якая ў пачатку года складала 11 працэнтаў. У цэлым, як падкрэслiў Пётр Пракаповiч, вынiкi работы банкаўскай сiстэмы за першае паўгоддзе станоўчыя.

Кiраўнiку дзяржавы даложана аб завяршэннi работы над першым варыянтам праекта Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi на 2008 год, у якiм улiчаны станоўчы вопыт i дасягненнi рэспублiкi ў мiнулыя гады. Пасля разгляду ўрадам гэты дакумент будзе прадстаўлены Прэзiдэнту.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб вынiках работы банкаўскай сiстэмы краiны за першае паўгоддзе 2007 года Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 12 лiпеня далажыў старшыня праўленн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика