ПЯЦЬ АХВЯРАЎ АДНАГО ДТЗ
Аляксей ЦIТОЎ, упраўленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС.
За апошнiя днi ў краiне адбылося некалькi цяжкiх дарожна-транспартных здарэнняў. Недалёка ад п. Самахвалавiчы (Мiнскi раён) беспрацоўны жыхар Мiнска, 1988 года нараджэння, едучы на аўтамабiлi «БМВ», сутыкнуўся з аўтамабiлем, якiм кiраваў малодшы навуковы супрацоўнiк РУП «Iнстытут пладаводства НАН Беларусi». Нiхто, на шчасце, не загiнуў, але разам з абодвума вадзiцелямi апынулiся ў бальнiцы вучанiцы 8-га i 9-га класаў, якiя ехалi разам з мiнчанiнам, i маленькi сын навуковага супрацоўнiка.
Яшчэ адно сутыкненне адбылося на паласе сустрэчнага руху каля в. Губiца Шумiлiнскага раёна. Сутыкнулiся легкавы i грузавы аўтамабiлi. Вадзiцель грузавiка, грамадзянiн Лiтвы, змешчаны ў бальнiцу, а вадзiцель легкавога аўтамабiля i чатыры яго пасажыры (усе беспрацоўныя) загiнулi. Паблiзу в. Вялiкая Машчанiца (Бялынiцкi раён) не справiўся з кiраваннем, з’ехаў у кювет i ўрэзаўся ў дрэва беспрацоўны жыхар Маладзечна. Сам вадзiцель зараз у бальнiцы, а яго жонка, якая знаходзiлася ў водпуску па догляду дзiцяцi, а таксама абодва сыны загiнулi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя днi ў краiне адбылося некалькi цяжкiх дарожна-транспартных здарэнняў. Недалёка ад п. Самахвалавiчы (Мiнскi раён) беспрацоўны жыхар Мiнска, |
|