21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

BR15,5 МЛН — ЗА ЖОРСТКАЕ АБЫХОДЖАННЕ З ДЗЕЦЬМI

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алег ЛIЦКЕВIЧ, БЕЛТА.

Суд Буда-Кашалёўскага раёна прыгаварыў прыёмную мацi да буйнога штрафу за жорсткае абыходжанне з дзецьмi

Як паведамiлi ў Генеральнай пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, нейкая Н. Кончыц выконвала апякунскiя абавязкi ў адносiнах да траiх малалетнiх. З красавiка 2003-га па кастрычнiк 2006 года яна сiстэматычна прыцягвала прыёмных дзяцей да цяжкай фiзiчнай працы. Рэчы i прадукты харчавання, якiя прывозiлiся дзецям з Iталii, а таксама пасылкi, што iм перадавалiся, выкарыстоўвала для ўласных патрэб. Жадаючы «адвучыць» дзяўчынку ад курэння, прыпалiла ёй запаленай цыгарэтай твар, ад чаго застаўся шрам. Неабгрунтавана падазраючы дзяўчынку ў крадзяжы прадуктаў харчавання з дому, прымусiла яе выпiць паўлiтра алею.

У вынiку была ўзбуджана крымiнальная справа па арт. 176 Крымiнальнага кодэкса (злоўжыванне правамi апекуна або папячыцеля). Як адзначаюць у Генпракуратуры, складанасць была ў тым, што ў следчых не было практыкi i методыкi расследавання гэтай катэгорыi спраў.

Па прыгавору суда Буда-Кашалёўскага раёна Н. Кончыц прызнана вiнаватай i ёй прысуджаны штраф у памеры 500 базавых велiчынь (Br15,5 млн). Па iску пракурора ў iнтарэсах непаўналетнiх пацярпелых з яе спагнана матэрыяльная кампенсацыя маральнага ўрону ў суме Br9 млн. Таксама пракуратура ўнесла прадстаўленне ў Буда-Кашалёўскi райвыканкам, па вынiках разгляду якога да дысцыплiнарнай адказнасцi прыцягнута 6 службовых асобаў райвыканкама. Цяпер дзецi знаходзяцца на выхаваннi ў другой прыёмнай сям’i.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Буда-Кашалёўскага раёна прыгаварыў прыёмную мацi да буйнога штрафу за жорсткае абыходжанне з дзецьмi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика