СIНОПТЫКI ЗРАБIЛI ШТАРМАВОЕ ПАПЯРЭДЖАННЕ Ў СУВЯЗI З ПАВЫШЭННЕМ ТЭМПЕРАТУРЫ ПАВЕТРА ДА 30—35 ГРАДУ
Сiноптыкi прагназуюць, што 18 лiпеня на большай частцы тэрыторыi Беларусi тэмпература паветра будзе дасягаць 30—35 градусаў, паведамiлi «Iнтэрфаксу» ў аўторак у Рэспублiканскiм гiдраметэацэнтры.
У дзённыя гадзiны 18 лiпеня на большай частцы тэрыторыi рэспублiкi максiмальная тэмпература паветра чакаецца 30—33 градусы, месцамi па Брэсцкай i Гомельскай абласцях да плюс 35 градусаў, паведамiлi ў цэнтры. 19 лiпеня па паўднёваму ўсходу рэспублiкi чакаюцца кароткачасовыя навальнiчныя дажджы, вецер заходнi ўмераны, пры навальнiцах парывiсты, паведамiлi спецыялiсты. Тэмпература паветра ўначы 12—18, удзень 23—28, па Гомельскай вобласцi на 3—4 градусы цяплей, удакладнiлi сiноптыкi. 20 лiпеня тэмпература паветра ўначы 10—15, удзень 21—27, у паўднёвых раёнах уначы 16—20 градусаў, удзень каля плюс 30, праiнфармавалi спецыялiсты. У гэты дзень пераважна без ападкаў, толькi удзень у Брэсцкай вобласцi месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальнiцы, вецер пераменных напрамкаў слабы, пры навальнiцах парывiсты, удакладнiлi ў цэнтры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сiноптыкi прагназуюць, што 18 лiпеня на большай частцы тэрыторыi Беларусi тэмпература паветра будзе дасягаць 30—35 градусаў, паведамiлi «Iнтэрфаксу» ў |
|