Ездзiш бясплатна — плацi больш!
Таццяна ДАНIЛУШКIНА.
Новая сiстэма штрафаў распрацавана спецыялiстамi Агенцтва па распаўсюджванню бiлетнай прадукцыi КУП «Мiнсктранс».
Яна носiць накапленчы характар за неаднаразова неаплачаны пасажырам праезд. Гэта значыць, што за кожнае парушэнне правiлаў праезду цi правозу багажу пасажыр будзе вымушаны заплацiць большы штраф альбо ўвогуле папрацаваць на грамадскiх работах. Распрацавана сiстэма з мэтай узмацнення адмiнiстрацыўнай адказнасцi несумленных гараджан. Як паведамiў начальнiк аддзела кантролю гарадскiх перавозак Анатоль Дземiдовiч, адпаведныя прапановы ўжо накiраваны Мiнсктрансам на разгляд у дзяржаўныя органы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новая сiстэма штрафаў распрацавана спецыялiстамi Агенцтва па распаўсюджванню бiлетнай прадукцыi КУП «Мiнсктранс».
|
|