Цi стане Гомельшчына мiльянерам?
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
У тым сэнсе цi збярэ яна мiльён тон збожжа, як намячалася. Бо вядома якую шкоду нанесла спякота сельскагаспадарчым арганiзацыям вобласцi. А тут — новыя непрыемнасцi: моцныя шквалiстыя вятры, непагадзь такая, што, як паведамiў на прэс-канферэнцыi першы намеснiк старшынi камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Дзмiтрый Осiпаў, пашкоджана было 125 тысяч гектараў збожжавых i зернебабовых культур, а гэта складае звыш трэцi ўсiх уборачных плошчаў.
Першыя падлiкi сведчаць, што недабор можа скласцi 50 тысяч тон, а магчыма, i больш. Асаблiва пацярпелi пасевы рапсу. У асобных раёнах ураджай яго згублены наогул, а палеглiца хлябоў ахапiла амаль усю вобласць, што пры ўборцы iх патрабуе тысячу—паўтары тысячы тон дызельнага палiва. Страты ў жывёлагадоўлi з-за адключэння электраэнергii на фермах склалi 25 тон малака. На аднаўленчыя работы розных збудаванняў, якiя праводзяцца, выдаткавана 4,4 тысячы лiстоў шыферу, 485 квадратных метраў руберойду, дзевяць кубаметраў лесаматэрыялаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тым сэнсе цi збярэ яна мiльён тон збожжа, як намячалася. Бо вядома якую шкоду нанесла спякота сельскагаспадарчым арганiзацыям вобласцi. А тут — новы
|
|