Беларусь i ЮНКТАД пацвердзiлi намер умацоўваць супрацоўнiцтва
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 лiпеня сустрэўся з генеральным сакратаром Канферэнцыi ААН па гандлю i развiццю (ЮНКТАД) Панiчпакдзi Супачаi, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь «надае важнае значэнне дзейнасцi ЮНКТАД». Аляксандр Лукашэнка падзякаваў кiраўнiцтву арганiзацыi за дапамогу, што аказваецца нашай краiне ў працэсе ўступлення ў СГА. Прэзiдэнт Беларусi вiтае намаганнi Канферэнцыi ААН па гандлю i развiццю па падтрымцы як Беларусi, так i iншых сярэднiх i малых краiн у няпростых умовах глабалiзацыi на планеце.
«Што датычыцца СГА, то ўступiм мы ў СГА або не, але мы апынёмся ў асяроддзi iншых краiн — членаў Сусветнай гандлёвай арганiзацыi i будзем з iмi працаваць на прынцыпах СГА. Нас хвалюе, каб гэтыя краiны працавалi з намi без двайных стандартаў, на прынцыпах СГА, таму нам вельмi важна быць членамi арганiзацыi. У адваротным выпадку мы можам зведаць дыскрымiнацыю з боку гэтых дзяржаў», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Генеральны сакратар Канферэнцыi ААН па гандлю i развiццю ў сваю чаргу выказаў падзяку Беларусi за плённае супрацоўнiцтва з ЮНКТАД. Панiчпакдзi Супачаi высока ацанiў узаемадзеянне з Пастаянным прадстаўнiцтвам Беларусi пры Аддзяленнi ААН i iншых мiжнародных арганiзацыях у Жэневе. Высокi замежны госць падкрэслiў, што беларускiя дыпламаты ў Жэневе «аказваюць вялiкую дапамогу ў працэсе рэфармавання ЮНКТАД, накiраванага на тое, каб зрабiць дзейнасць гэтай арганiзацыi больш змястоўнай, эфектыўнай i, адпаведна, больш дапамагаць краiнам з пераходнай эканомiкай i дзяржавам, што сталi на шлях развiцця». Генеральны сакратар падкрэслiў, што разлiчвае на iнтэнсiфiкацыю супрацоўнiцтва з Беларуссю i iншымi краiнамi рэгiёна. На сустрэчы былi абмеркаваны канкрэтныя шляхi ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 лiпеня сустрэўся з генеральным сакратаром Канферэнцыi ААН па гандлю i развiццю (ЮНКТАД) Панiчпакдзi Супачаi,
|
|