Беларускае кiно: дайсцi да першага «Оскара»!
Анатоль СЛАНЕЎСКI.
I ўсё ж меў рацыю, як паказаў час, класiк марксiзму-ленiнiзму, калi казаў: «Найважнейшае з мастацтваў для нас — кiно». Справа гэта — выключна практычная. Як паказвае сусветная практыка, кiнаiндустрыя пры ўмелым падыходзе прыносiць шматмiльярдны прыбытак. Ды што там далёка хадзiць — можна глянуць у бок суседняй Расii. Дзесяткi кiнастудый штогод выпускаюць сотнi кiнакарцiн — мастацкiх, анiмацыйных, серыялаў, поўнаметражных. Яны ўдзельнiчаюць i перамагаюць у прэстыжных конкурсах, даюць работу тысячам i тысячам людзей. Асноўная думка, якая была праведзена прэм’ерам падчас усяго абмеркавання, — у Беларусi неабходна камерцыялiзаваць кiнагалiну. У першую чаргу неабходна пераглядзець пераразмеркаванне сродкаў, якiя атрымлiвае наш кiнапракат. «Сёння часам атрымлiваецца так, што частка гэтых грошай дзе-небудзь на месцы можа быць накiравана на ўборку зерня цi нарыхтоўку палiва, а не на рэканструкцыю кiнатэатраў цi закупку абсталявання для пракату», — заявiў Сяргей Сiдорскi. Паводле слоў прэм’ера, грошы можна знайсцi так, як знайшлi iх для гэтых мэтаў, напрыклад, у Францыi: закупку фiльмаў замежнай вытворчасцi трэба весцi па больш высокай (у 1,5—2 разы) стаўцы, чым беларускiх фiльмаў. I наогул, як лiчыць прэм’ер-мiнiстр, беларускiя фiльмы павiнны максiмальна быць прадстаўлены ў пракаце. Сёння мы збiраем у рэспублiцы ад пракату больш як 16 млрд рублёў. «Гэта вельмi вялiкiя грошы. Толькi яны не зусiм правiльна размяркоўваюцца. Чаму б не накiраваць гэтыя сродкi на рэканструкцыю? Акумуляваць у мiнiстэрстве культуры (на 1—3 гады) сродкi ад пракату i продажу кiнапрадукцыi, распрацаваўшы канкрэтную праграму», — прапанаваў Сяргей Сiдорскi. З гэтым пагадзiўся i мiнiстр культуры Уладзiмiр Матвяйчук, якi рабiў даклад. Паводле слоў мiнiстра, летась на развiццё кiнематаграфii з рэспублiканскага бюджэту было выдзелена больш як 8 млрд рублёў, а сёлета на развiццё галiны плануецца накiраваць ужо 11,1 млрд рублёў. Частка сродкаў пойдзе на рамонт кiнатэатраў: 41 з iх будзе капiтальна адрамантаваны сёлета i столькi ж — у будучым годзе (усяго ў нас сёння 138 кiнатэатраў). Асаблiвая ўвага ў блiжэйшыя гады будзе нададзена рэканструкцыi «Беларусьфiльма». Яна пачнецца ўжо ў вераснi i завяршыцца праз два гады. Прычым рэканструкцыя будзе праходзiць без спынення кiнавытворчасцi, бо планы па вытворчасцi беларускiх фiльмаў нiхто не адмяняў i да 1 снежня гэтага года будуць завершаны восем карцiн. Налета беларускiя кiнематаграфiсты плануюць паказаць на суд гледачоў 10 карцiн, а яшчэ праз год — 12, «як было ў часы росквiту дзейнасцi «Беларусьфiльма» ў савецкiя часы». Прычым, не колькасць галоўнае. Як заявiў журналiстам генеральны дырэктар кiнастудыi Уладзiмiр Замяталiн, беларускае кiно павiнна за гэты час выйсцi на новую якасць i... атрымаць свой першы «Оскар». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I ўсё ж меў рацыю, як паказаў час, класiк марксiзму-ленiнiзму, калi казаў: «Найважнейшае з мастацтваў для нас — кiно». Справа гэта — выключна практычн
|
|