Прэзiдэнт Беларусi правёў кадравыя перастаноўкi ў сiлавых структурах
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка вызвалiў указамi ад займаемых пасад старшыню Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь генерал-лейтэнанта Сцяпана Сухарэнку i першага намеснiка старшынi КДБ генерал-маёра Васiля Дземянцея ў сувязi з пераводам на iншую работу. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе Прэзiдэнта Беларусi.
Старшынёй Камiтэта дзяржбяспекi назначаны генерал-маёр Юрый Жадобiн, якi займаў да гэтага пасаду начальнiка Службы бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Замест яго начальнiкам Службы бяспекi кiраўнiка дзяржавы назначаны падпалкоўнiк Андрэй Уцюрын, якi займаў да гэтага часу пасаду начальнiка ўпраўлення асабiстай аховы гэтай структуры. Новаму кiраўнiцтву КДБ даручана ў самы кароткi тэрмiн унесцi Прэзiдэнту Беларусi прапановы аб кадравым умацаваннi Камiтэта дзяржбяспекi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка вызвалiў указамi ад займаемых пасад старшыню Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь генерал
|
|