21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

БРЭДЭМАЙЕР I ЧОРНАЯ РЫТОРЫКА

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адам ГЛОБУС.

Германскi пiяршчык Карстэн Брэдэмайер (Karsten Bredemeier) у сваёй брашуры «Чорная рыторыка Улада i магiя слова» (Schwarze Rhetorik Macht und Magie der Sprache) заўважае: «Старадаўняе правiла дыялектыкi, якое кажа: «Хто задае пытаннi, той i дамiнуе!», ужо не актуальнае для сучасных камунiкатыўных працэсаў, нягледзячы на тое, што на семiнарах яно часта, як i раней, падаецца як адна з асноў прафесiйнага менеджменту. Сакрат вымушаны быў выпiць келiх цыкуты i памерцi якраз таму, што задаваў занадта многа пытанняў, хай сабе i правамоцных». I далей робiць выснову: «Знак пытальнiка не з’яўляецца адназначным паказчыкам iнтэлекту, як гэта зноў i зноў сцвярджаецца, часцей гэта — знак, што выклiкае сумневы ў глыбiнi iнтэлекта». Мяне вельмi пацешылi назiраннi Брэдэмайера, бо на сустрэчах з чытачамi, на форумах у нэце, я чую i бачу процьму пытанняў, зададзеных псеўдаiнтэлектуаламi, што адслухалi iдыёцкiя курсы па рыторыцы. Зрэшты, паўсядзённа праца са словам прымушае мяне цанiць свабоду выказвання i свабоду слова. Таму мне падабаецца старажытная тэза «На правiльнае пытанне ты атрымаеш правiльны адказ!». Менавiта на гэтым пастулаце i мусiць трымацца свабода слова. Чалавек не павiнен замыкаць iнфармацыю ў сабе, ён мусiць адказваць на ўсе зададзеныя яму пытаннi, iншая рэч, што на iдыёцкае пытанне мусiць быць адпаведны адказ, а на правiльнае — правiльны. Дзеля прыкладу прывяду пытанне, якое чую ад паэткi Марыi Мартысевiч на ўсiх сваiх публiчных выступленнях: «Як нам жыць?». У адказ хочацца вылаяцца, але абставiны не дазваляюць выкарыстоўваць ненарматыўную лексiку i даводзiцца згадваць жорсткую, без ценю iронii, рыторыку дзiцячага фальклору i адказваць рыфмаваным вершам «Трэба жыць, каб не тужыць!», бо туга, маркота i меланхолiя — цяжкi грэх, прынамсi, у хрысцiян, да якiх адносiць сябе Марыя.

АСТАШОНАК I ДАМОВЫ

На рэдакцыйных планёрках у часопiсе «Крынiца» перакладчык Алесь Асташонак любiў устаць з-за стала i сур’ёзным голасам сказануць: «Хлопцы, давайце дамовiмся!» Хлопцы дамаўлялiся, але на чарговай планёрцы Асташонак зноў уздымаўся i казаў: «Хлопцы, давайце дамовiмся ў апошнi раз!» «Апошнiх разоў» было шмат, таму хлопцы перасталi звяртаць увагу на прапановы Асташонка. Хлопцы пачалi пасмейвацца з «дамоваў» i «апошнiх разоў». Усе цудоўна разумелi рознiцу памiж дамоўленасцю i бясконцымi перадамаўленнямi Асташонка. Дамаўляцца трэба адназначна, як i трэба прытрымлiвацца дамоўленасцi, нават калi табе цяжка трымаць сваё слова. Бясконцыя перадамаўленнi дыскрэдытуюць слова, а гэта кепска, зусiм кепска. Чалавек на слове, чалавек, якi здатны трымаць слова — сапраўдны чалавек. У часы вялiкiх зменаў, калi мяняюцца каштоўнасцi i прыярытэты, вельмi важна трымаць сваё слова. Можа падацца дзiўным, але менавiта паводзiны Асташонка падказалi мне важнасць дамовы, важнасць дадзенага табою слова.

КАРПЕЙЧЫК I СЫС

Бiёлаг Карпейчык пытаецца: «Ты, калi быў апошнi раз у кватэры Антоля Сыса, узяў якую небудзь рэлiквiю, якую-небудзь з рэчаў на памяць?» — «Не. Я нiчога не браў...» «Дарма, трэба было нешта ўзяць...» — «Калi табе трэба, я магу ўзяць на сваёй кухнi чарку i сказаць, што з яе пiў Анатоль, вось табе i рэлiквiя. Сапраўдная рэлiквiя, бо ён сапраўды з яе пiў...» «Я крышку не пра тое, крышку пра iншае...» — «Патлумач...» — «Сыс — той выпадак апантанасцi i генiяльнасцi, калi проста так ён не пакiне гэты свет. Ён пацягне за сабою iншых, вось паглядзiш, як ён будзе цягнуць. Таму будзь вельмi асцярожны...» Папярэджанне Карпейчыка я чамусьцi ўспрыняў усур’ёз. Былi падставы. Праз дзень пасля пахавання Сыса, мне патэлефанаваў Язэп Янушкевiч. Ён распытваў пра хаўтуры, шкадаваў, што не змог развiтацца з нашым паэтам, i расказаў пра смерць мастака Драчова. Таго самага Пятра Драчова, якога без усялякiх перабольшванняў можна называць найлепшым сябрам Уладзiмiра Караткевiча. Сэрца Драчова спынiлася якраз тады, калi закопвалi ў зямлю Анатоля.

БРЫЛЬ I АПОШНЯЕ

Прачытаўшы апошнюю прыжыццёвую брашурку Янкi Брыля «Парастак», вырашыў выпiсаць адзiн сказ: «Не ажанiўся, як людзi, так i ўсцярвеў ад пустое старасцi». Мусiць, гэта ў Брыля найлепшае, бо з народнага.

IВАН БАРЫСАВIЧ I ДЗЕСЯЦЬ ГРАМАЎ

Мой цесць — Iван Барысавiч Бяляеў — адзначыў свой 85-ы дзень народзiнаў. Мы сцiпла пасядзелi за кухонным сталом. «Магу толькi грамаў дзесяць каньяку выпiць, больш ужо не магу...» — паскардзiўся цесць i выпiў свае дзесяць грамаў французскага каньяку.

БОХАН I ДЗЯВУЛI

Ластаўка накрапала мне на плячо. Аса ўджалiла мяне ў твар, крышку нiжэй губы. На могiлках я пабiў калена аб iржавую агароджу. Такая была паездка ў роднае мястэчка Койданава. Але гiсторыю я ўсё ж прывёз. Гiсторыя пра старога Бохана мяне павесялiла. Наша местачковая вулiца абураецца паводзiнамi сямiдзесяцiгадовага спадара Бохана. Ён заманьвае вiном распусных жанчын. Спакушае стары Бохан маладых жанчынак, дваццацiпяцiгадовых. Напойвае iх i любiць. За такую любоў вулiца не асуджае Бохана. Яна асуджае за тое, што ён жанчынак на вулiцу выводзiць i пакiдае. «Адна дык паўдня праляжала пад клёнам. Што ж гэта такое? Мог бы пакласцi ў сваiм садзе, пад яблыняю. Хай бы тамака паспала. Не! Ён жанчыну выведзе за браму, паставiць пасярод вулiцы, а сам дамоў сыходзiць...» — так вулiца абураецца местачковым Донам Боханам. А ён нiкога не слухае i штотыдзень новую распуснiцу выводзiць на вулiцу.

КАЗАНОВА

Калi па-беларуску казаць пра Джакома Казанову, варта назваць яго пустадомкам.

МЕЛАДЗЭ I КРЫЛЫ

Iра Меладзэ са старэйшай дачкой Iнгай прыехалi да нас, у Мiнск, каб у нядзелю пагуляць па беларускiм лесе i пашукаць белых грыбоў. Пасялiлiся яны ў майго брата Мiраслава, ад яго я i пачуў гiсторыю пра крылы. Сярэднюю дачку Iры — Соню надоечы пачалi збiраць у школу. А малодшая чатырохгадовая Арына захацела паехаць па школьныя прылады ў супермаркет разам з сястрой i мамаю. У краме Арына пабачыла паштовачку з Барбi, у той паштовачнай красунi былi крылы. Арына запатрабавала сабе крылы, такiя, як у лялькi. Iра пагадзiлася купiць паперу i клей, каб дома склеiць крылы. Але Арына сказала, што ёй не патрэбны папяровыя крылы, а патрэбны сапраўдныя, каб лётаць. Iра спрабавала патлумачыць, што сапраўдных крылаў у чалавека не бывае, ды тут у гутарку ўлучылася Соня, якая сказала, што лётае ў сне, што можна лётаць у сне. Арына раззлавалася, бо ў сне яна не лётае, i яе ўсе падманваюць. Ёй некалькi разоў абяцалi, што, як толькi яна засне, у сне да яе прыляцiць Жар-птушка, а яна нi разу не прыляцела. Цяпер ёй кажуць, што можна лётаць у сне, а ў сне яна нi разу не лётала, i нiхто ёй не хоча купiць крылы, простыя крылы, такiя, як у Барбi на паштоўцы. Iра ледзь супакоiла Арыну, супакоiцца тая супакоiлася, але так i не паверыла, што сапраўдных крылаў, такiх, як у лялькi Барбi, у людзей не бывае.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Германскi пiяршчык Карстэн Брэдэмайер (Karsten Bredemeier) у сваёй брашуры «Чорная рыторыка Улада i магiя слова» (Schwarze Rhetorik Macht und Magie de
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика