РЭСТАЎРАТАР ТРАПIЎ У СЛЕДЧЫ IЗАЛЯТАР
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Пры спробе продажу пiсталета супрацоўнiкамi КДБ быў затрыманы сталiчны жыхар.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў цэнтры iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Камiтэта дзяржбяспекi, гандляр прадаваў «Маўзер» з прыстасаваннем для бясшумнай стральбы i патроны. Падчас агляду месца жыхарства затрыманага чэкiсты знайшлi яшчэ адзiн пiсталет, а таксама 146 патронаў рознага калiбру, запасныя часткi i камплектуючыя для смертаносных прылад. Высветлiлася, што гандляр небяспечным таварам на прафесiйнай аснове займаўся рэстаўрацыяй агнястрэльнай зброi, а потым незаконна збываў яе грамадзянам Беларусi, Расii i Украiны. Рэстаўратар арыштаваны i змешчаны ў следчы iзалятар. Дарэчы, Камiтэт дзяржаўнай бяспекi нагадвае, што асобы, якiя добраахвотна здаюць агнястрэльную зброю, боепрыпасы i выбуховыя рэчывы вызваляюцца ад крымiнальнай адказнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры спробе продажу пiсталета супрацоўнiкамi КДБ быў затрыманы сталiчны жыхар.
|
|